Навіны

Румлёўскі мост зноў будуць рамантаваць — да траўня абмяжуюць рух пешаходаў

На Румлёўскім мосце будуць перакрываць рух пешаходаў. Праўда, не цалкам, а па чарзе спачатку з аднаго боку моста, потым з другога. Пачаўся другі этап рэканструкцыі моста — праз год і восем месяцаў пасля першага.

Спецыялісты пачынаюць апрацоўку ніжняй часткі Румлёўскага моста. Усе працы плануюць завяршыць да траўня, паведаміў «Гродно Плюс» са спасылкай на гарадскую ЖКГ.

Гэта другі этап рэканструкцыі моста. Першы этап — рамонт верхняй часткі - доўжыўся са студзеня па чэрвень 2022 года. Цалкам перакрываць рух па мосце падчас прац на ніжняй частцы на гэты раз не плануюць.

Што рабілі на першым этапе

На першым этапе работ, у 2022 годзе, адрамантавалі праезную частку і ходнікі, умацавалі канструкцыю маста. Тады спачатку таксама не збіраліся цалкам перакрываць рух. Рамонт пачалі 10 студзеня, у лютым мост вырашылі закрыць на два дні для выпрабаванняў. Спачатку на мосце збіраліся замяніць агароджу, разабраць ходнік, памяняць асфальт і дарожны борт, замяніць дэфармацыйныя швы. Падчас рамонтных працаў выявілі дэфекты, якія змаглі ўбачыць толькі пасля разбору часткі канструкцый. Тэрміны рамонту падоўжылі і рух на мосце планавалі аднавіць да 1 красавіка, пасля — да 1 чэрвеня. З 13 красавіка на мосце цалкам перакрылі і рух пешаходаў. У выніку мост адкрылі 15 чэрвеня.

З моманту ўвядзення аб’екта ў эксплуатацыю ў 1986 годзе Румлёўскі мост ні разу не рэканструявалі. Капітальны рамонт дазволіць мосту прастаяць яшчэ 25 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024