Цесляра і беспрацоўнага судзілі за захоўванне наркотыкаў. Але не ў звычайным судзе — а ў будынку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Абодва раней судзімыя: адзін — за наркотыкі, другі — за крадзеж.

Цясляр папрасіў беспрацоўнага зрабіць заказ у інтэрнэт-краме праз яго Telegram. Ён за грошы цесляра купіў 0,9521 грама альфа-PVP (сінтэтычны псіхастымулятар у выглядзе парашка або крышталяў). Беспрацоўны заплаціў 160 рублёў за замову праз тэрмінал «Белпошты». Ім паведамілі каардынаты тайніка ў лесе ля Гродна. Прыкладна з 15.31 да 16.15 гадзін мужчыны забралі рэчыва ў скрутку. У 16.15 іх затрымалі. На выхадзе з лесу да іх падышлі міліцыянты, беспрацоўны спалохаўся і кінуў скрутак ім пад ногі.

Прысуд па ч. 1 арт. 328 КК вынес 13 снежня 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна ў выязным судовым пасяджэнні. За захоўванне наркотыкаў без мэты збыту хлопцаў судзілі на два гады «хіміі» кожнага. Таксама яны заплацяць працэсуальныя выдаткі па 53 рублі 23 капеек з кожнага.

Міліцыянты па-свойму змагаюцца з наркотыкамі ў Беларусі. У прыватнасці, яны праводзяць сярод навучэнцаў відэаканферэнцыі з асуджанымі і прафілактычныя сустрэчы.

Чытайце таксама: Гісторыя адной бездакорнай рэпутацыі ў Гродне: школьнік марыў стаць псіхіятрам-нарколагам, але атрымаў 10 гадоў за выраб наркотыкаў