У Гродне прадаецца двухпавярховы дом на вул. Ваньковіча ў Зарыцы. Тут тры «гатовыя пакоі» і адзін — пад аздабленне. Таксама ёсць гульнявы пакой. У кухні і санвузлах — цёплая падлога. Ёсць тэраса. Чорныя сцены ў кухні суседнічаюць з колерам дрэва і ярка-чырвонай мэбляй. Пакоі адрозніваюцца: ад белага мінімалізму да пераклічак сіняга і цэглы з каменем.
Дом пабудавалі ў 2019 годзе. Агульная плошча — 204,5 кв. м. Двухпавярховы дом складаецца з кухні, гасцінай на першым паверсе і трох пакояў і гульнявога пакоя — на другім. На другім паверсе ёсць ванная, на першым — сумешчаны санвузел. Ёсць яшчэ пакой на прамежкавым паверсе над гаражом — пад чыставое аздабленне.
На кухні выкладзеная падлога з падагрэвам. На сценах — дэкаратыўная тынкоўка. Мэбля зроблена з ясеня і керамаграніту. Стальніцу зрабілі з дуба, а на кухонным востраве размясцілі штучны камень. На вокнах — шторы-плісэ. Тут выкарыстоўвалі рознаўзроўневае асвятленне, у тым ліку — убудаваныя гіпсавыя свяцільні «кратэр». З тэхнікі ў тым ліку — новая посудамыйная машына Bosch.
![Кухня ў доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti_result.webp)
![Кухня ў доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-2_result.webp)
![Яшчэ кухня ў доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-3_result.webp)
![Калідор у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-12_result.webp)
![Калідор у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-14_result.webp)
![Бойлер у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-11_result.webp)
У санвузлах — цёплая падлога. Тут іспанская плітка, падваконнік з натуральнага каменя, стальніца з дуба на металічным падстоллі. Лесвіца і падлогі другога паверха зроблены з дуба.
У перадпакоі - марозаўстойлівыя ўваходныя дзверы, падлога з падагрэвам, дэкаратыўная цаглінка, італьянская дэкаратыўная тынкоўка, буйнафарматнае люстэрка.
Таксама ёсць ацяпляны гараж і топачная з нямецкім катлом Vaillant, бойлерам, помпай. Падлучаны тэрмарэгулятар: тэмпературу ў доме можна наладжваць праз Wi-Fi. Вадаправод, электразабеспячэнне, газазабеспячэнне — цэнтральнае. Каналізацыя — мясцовая. Ёсць рэшткі будаўнічых матэрыялаў для завяршэння аздобных прац.
![Санвузел у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-13_result.webp)
![Санвузел у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-12_result-1.webp)
![Трэці пакой у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-10_result.webp)
![Трэці пакой у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-9_result.webp)
![Другі пакой у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-8_result.webp)
![Лесвіца ў доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-4_result.webp)
![Калідор у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-12_result.webp)
![Пакой у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-6_result.webp)
![Пакой у доме ў Зарыцы](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-5_result.webp)
Разам з домам ідзе зямельны ўчастак на 9, 94 сотак. Там ёсць кветкі, дэкаратыўныя дрэвы і кусты, пладовыя дрэвы. Завезлі ўрадлівы грунт.
Мэбля застаецца ў кухні, санвузле. Двухспальныя ложкі з артапедычнымі матрацамі (дзве з дуба, адна — масіў гевеі) — па дамоўленасці.
![Дом на Ваньковіча. Фота: "Магазин недвижимости"](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/02/Dom-na-Vankovicha.-Foto-Magazin-nedvizhimosti-15_result.webp)
Кошт — $ 150 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: олдскульная кватэра са скуранай канапай у цэнтры