У Гродне пачалі будаваць новы навучальны корпус Гродзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта. Будоўля адбываецца на Бульвары Ленінскага камсамола, 50.
![У гродзенскага меда будзе новы навучальны корпус. Дзе яго будуюць?](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2022/02/novyj-korpus-medunivera-1.jpg)
Новы корпус узводзяць побач з універсітэцкай клінікай і Інстытутам біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук. Плануецца, што ў новы будынак пераедуць клінічныя кафедры, якія зараз размяшчаюцца ў аддзяленнях клінікі.
![У гродзенскага меда будзе новы навучальны корпус. Дзе яго будуюць?](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/03/Buda-nictva-novaga-korpusa-meduniversitjeta-1-800x602.webp)
![У гродзенскага меда будзе новы навучальны корпус. Дзе яго будуюць?](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/03/Buda-nictva-novaga-korpusa-meduniversitjeta-3-800x559.webp)
![У гродзенскага меда будзе новы навучальны корпус. Дзе яго будуюць?](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/03/Buda-nictva-novaga-korpusa-meduniversitjeta-2-800x534.webp)
Плануюць злучыць з клінікай шклянымі галерэямі, але не на першым этапе
Планавалася, што гэта будзе 10-павярховы будынак. Таксама разглядалі магчымасць злучэння новага корпуса з існуючым будынкам лабараторнага корпуса клінікі і Інстытутам біяхіміі з дапамогай шкляных крытых галерэй. Яны былі выяўленыя на візуалізацыях праекта, але на першым этапе будаўніцтва іх не запланавалі.
Чытайце таксама: Новы корпус і душавыя ў палатах. Дзіцячую бальніцу ў Гродне чакаюць перамены