Жыхарка Вялікай Бераставіцы размясціла на старонцы ў «Аднакласніках» відэа, дзе на 15 хвіліне 29 секундзе бачны бел-чырвона-белы сцяг. Суд палічыў, што так яна ўдзельнічала ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Жанчына працуе ў ААТ, у яе ёсць непаўналетнія дзеці.

Справу паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП разгледзелі 15 лютага ў судзе Бераставіцкага раёна. Жанчына прызнала віну. Яе чакае 60 гадзін грамадскіх работ. Тэлефон жанчыне вярнулі.

Чытайце таксама: Затрыманых на «Гроднагаз» у Шчучыне працягваюць судзіць. Цяпер — за фота бел-чырвона-белага сцяга