Навіны

Улічылі архітэктуру, змянілі канцэпцыю: гродзенскі піўзавод рэканструююць як палац

У час рэканструкцыі гродзенскага піўзавода інвестары змянілі канцэпцыю — і аднаўляюць там палац Сапегаў канца ХVII стагоддзя. Бо менавіта яго ўжо ў канцы XIX cтагоддзя перарабілі на бровар. Для наведнікаў комплекс плануюць адкрыць у канцы 2024 года.

Адзін з галоўных аб’ектаў комплекса гродзенскага бровара — двухпавярховы будынак, перароблены з палаца, які належаў роду Сапегаў, затым Агінскіх.

Палац у Гродне быў пабудаваны ў XVII стагоддзі галандскім архітэктарам Тыльманам з Гамерэн фактычна па адным плане з ягоным арыгінальным праектам палаца Бруля ў Варшаве (сёння ў перабудаваным выглядзе). Шмат падабенства мае і ягоны палац у Беластоку, піша канал «Спадчына» са спасылкай на рэстаўратараў.

Частка палацавых сцен ужо была адноўлена новым уласнікам, аўстрыйцам Кунцам, у ХІХ стагоддзі. Тады ён рэканструяваў будынак пад бровар. Але ёсць пабудовы яшчэ больш ранняга перыяду. Падчас работ на аб’екце выявілі склепы, на якіх, магчыма, размяшчаліся вежы, расказаў Аляксандр Заглубоцкі, намеснік дырэктара кампаніі-інвестара «МБА Інвестмэнт» для «Звязды». Самі склепы Кунц прыстасаваў пад склады. Тоўстыя пласты тынкоўкі ў будынку клалі пазней, калі ў савецкі перыяд тут аднавілі вытворчасць піва.

Калі цяперашнія рэканструктары пачалі адкрываць замазаныя праёмы, атрымалі амаль што архітэктуру палаца. Усе гэта ўлічылі пры рэканструкцыі. Канцэпцыю змянілі дзеля палаца, які па дакументах лічыцца будынкам старажытнага бровара. Пабудовы савецкага часу, якія не мелі гістарычнай каштоўнасці, знеслі.

Што будзе ў будынку

У склепах пад вежамі цалкам аднавілі арачную гістарычную столь. Такіх склепаў з розных перыядаў тут некалькі, як і саміх пабудоў. Адзін з аб’ектаў узводзіцца нанова, але з улікам агульнай канцэпцыі. У новым варыянце задзейнічаюць і склепы. Пашкоджаныя элементы ў будынку аднаўляюць з дапамогай 3D-макетаў. Аднавілі чугунныя літыя сходы XIX стагоддзя, гістарычныя чыгунныя калоны сталі апорамі ў будучым двухпавярховым рэстаране. Сцены тынкавалі вапнай паводле аўтэнтычнай тэхналогіі, вокны ўставілі драўляныя. Таксама вырашылі адкрыць кладку XVII стагоддзя.

Бутэлька, знойдзеная на тэрыторыі гродзенскага піўзавода

«Стараемся ісці па праектах гістарычнага профілю. Для нас важна адлюстраваць магчымы выгляд палаца, бо яго ніхто ніколі не бачыў, а гісторыкі стварылі прыблізную яго копію», — патлумачыў Аляксандр Заглубоцкі. У будынку ўладкуюць шкляную падлогу, праз якую будзе бачны стары склеп.

Чытайце таксама: Па гродзенскім піўзаводзе цяпер можна гуляць у любы час. З’явіўся віртуальны тур

Бутэлькі, знойдзеныя ў старых склепах, размесцяць па ўсім будынку на спецыяльных падстаўках. Магчыма, гэта бутэлькі бровара Кунца, але ёсць і навейшага часу — 20−30-х гадоў. Іх так і будуць экспанаваць — з пацінай на шкле.

Арандатарам выставяць умовы па стылю

У палацы-бровары размесцяцца аб’екты харчавання. Для арэндатараў будуць прад’яўляцць умовы па захаванні стылю гістарычнага аб’екта. «Важна, каб яны ўпісваліся ў гэту канцэпцыю, а не проста лічылі месца хайповым», — мяркуе Аляксандр.

У зону фудкорту ўвойдуць дзясяткі арандатараў з рэстаранамі, кафейнямі і барамі. Таксама ў комплексе размесціцца піваварня, а ў склепах — музейная экспазіцыя. Усе знаходкі падчас рэканструкцыі ўпішуць у інтэр'ер або выставяць у экспазіцыі.

Адна з візуалізацый праекта. Крыніца: «Звязда»

Комплекс плануюць сумясціць з паркавай зонай і выхадам да Нёмана. Пазней плануюць будаўніцтва гасцініцы на 120 нумароў. Усе будынкі комплекса аб’яднаюць паміж сабой галерэямі. Па папярэдніх падліках рэканструкцыя былога бровара-палаца абыдзецца ў $ 7−8 млн. Праектаў, роўных гэтаму, няма ва ўсім СНД, перакананыя гарадскія ўлады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024