Навіны

У Гродне плануюць вясновыя пасадкі: высадзяць 2500 дрэваў і 1600 хмызнякоў

Больш за 2500 дрэваў і 1600 хмызнякоў плануюць высадзіць у Гродне вясной 2024 года. Высаджваць расліны «Гродназелянбуд» плануе да канца траўня, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Пасадка маладога дрэва супрацоўнікамі Зелянбуда на вуліцы Ажэшкі. Фота: Hrodna.life

На якіх вуліцах запланавалі пасадкі

Азеляняць будуць:

  • праспект Касманаўтаў;
  • вуліцу Курчатава;
  • вуліцу Соламавай;
  • мікрараён Забалаць;
  • мікрараён Фолюш.

Акрамя пасадкі раслін, «ГроднЗелянБуд» плануе заняцца фармоўкай і выдаленнем дрэваў у небяспечным стане. Падчас навядзення парадкаў хочуць прыцягваць гродзенскія прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, а таксама жыхароў горада.

Чатыры гады таму ў горадзе было больш за 6,5 тыс. дрэў

Такія ж аб’ёмы азелянення былі ў Гродне вясной 2020 года — як і цяпер, тады планавалі высадзіць 2500 дрэў і 1600 хмызнякоў. Агулам па Гродзенскай вобласці высаджвалі больш за 6500 дрэў і больш за 6300 хмызнякоў.

Штогод праводзяцца таксама кампенсацыйныя пасадкі замест насаджэнняў, якія вырубілі ў час будаўніцтва, рамонтаў і рэканструкцый. У 2023 у якасці кампенсацыі планавалі пасадзіць 1000 дрэваў у Гродне і некалькі тысяч па вобласці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024