Навіны

У цэнтры Гродна прадаюць Дом быту. Пяць гадоў таму яго планавалі знесці, бо ён «не ўпрыгожвае наш горад»

На вуліцы Замкавай у Гродне прадаюць будынак Дома быту. Зя пяціпавярховы будынак плошчай 6,5 тыс. кв. м. хочуць больш за 10 млн рублёў (амаль $ 3,13 млн). Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце Гродзенскага цэнтра нерухомасці.

У будынку размяшчаюцца 44 памяшканні. У арэнду можна здаваць частку ўвахода і даху. Ёсць тэхнічныя падвал і паверх. Сам будынак прызначаны для бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Пакупнік будынка мусіць на працягу года распрацаваць і зацвердзіць праект мадэрнізацыі альбо рэканструкцыі. Праект павінен прадугледжваць падыходы, якія палепшаць архітэктурныя і рэпрэзентатыўныя якасці фасадаў. Выканаць працы трэба на працягу трох гадоў. У выніку невыканання патрабаванняў прадугледжаны штраф 1000 базавых велічынь (40 тыс. рублёў).

Прадаюць не толькі Дом быту

Будынак Дома быту належыць адкрытаму акцыянернаму таварыству «Чайка». Яно займаецца хімічнай чысткай адзення, дываноў, подушак. Гэтаму таварыству таксама належаць тры будынкі на вуліцы Зярнова, 6, на Фолюшы. Іх, як і Дом быту, прадаюць. Цана — больш за 1,7 млн рублёў ($ 540 тыс).

Будынкі на Зярнова таксама трэба мадэрнізаваць альбо рэканструяваць і ўвесці ў эксплуатацыю на працягу чатырох гадоў. Калі не выканаць умовы, прадугледжаны штраф у 500 базавых велічынь (20 тыс. рублёў). За кожныя наступныя шэсць месяцаў невыканання праекту ўладальніку таксама трэба будзе заплаціць штраф у 500 базавых велічынь.

Будынак Дома быту планавалі зруйнаваць

Будынак Дома быту пабудавалі ў 1971 годзе. Дзеля яго будаўніцтва ў Гродне зруйнавалі гістарычны квартал, у тым ліку «Дом з рыбкай», які аднавілі ў 2022 годзе.

Чытайце таксама: Як можа выглядаць Замкавая без Дома быту: гісторык паказаў праект адбудовы страчанага квартала ў цэнтры Гродна

У студзені 2019 года ў Гродзенскім аблвыканкаме абмяркоўвалі знос Дома быту. Чыноўнікі лічылі, што ён не ўпісваецца ў гістарычны цэнтр. «Дом быту адназначна не ўпрыгожвае наш горад», — сказаў тады першы намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Жук.

Праз год, у красавіку 2020 года, чыноўнікі перадумалі зносіць Дом быту. Яго вырашылі рэканструяваць і пачалі шукаць інвестара.

Чытайце таксама: Вуліца Кляшторная, якую «дабіў» Дом быту: як выглядала, куды знікла і чаму яе трэба аднавіць

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024