Комплекс будынкаў «Дом рыбака» на вуліцы Замкавай адкрылі ў Гродне. Гэта адбылося 3 чэрвеня ў першы дзень Фестываля нацыянальных культур. На адкрыццё прыехаў міністр культуры Беларусі, а таксама госці з рэспублікі Комі (Расія). Перад гасцямі выступіў ансабмль «Белыя Росы».

“Ён падвяргаецца крытыцы, але гэта першы такі праект”. На Замкавай адкрылі “Дом рыбака”
Адзін з комплексу будынкаў «Дом рыбака». Фота: Hrodna.life

«Так, ён падвяргаецца крытыцы, так, некаторыя моманты не дапрацаваны, але гэта першы такі праект», — сказаў старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой. «На 80% ён адпавядае гістарычнаму».

Па словах Гоя, папярэднія пяць гадоў будынкі аднаўлялі за дзяржаўныя сродкі. Гэтым разам аднавілі за сродкі прыватнага прадпрымальніка. На адкрыцці прысутнічаў міністр культуры Беларусі, Анатоль Маркевіч.

“Ён падвяргаецца крытыцы, але гэта першы такі праект”. На Замкавай адкрылі “Дом рыбака”
Міністр культуры Беларусі Анатолій Маркевіч. Фота: Hrodna.life

Пасля пераразання чырвонай стужкі можна было наведаць новы будынак.

У скляпеннях захавалі падмуркі папярэдніх будынкаў. Там арганізавалі галерэю, дзе можна ўбачыць фотаздымкі будынкаў да разбурэння.

Побач з новымі будынкамі арганізатары фестываля размясцілі вулічнае кафэ ад Гродзенскага мясакамбіната. Насупраць «Дома рыбака» — гандлёвыя намёты з сувенірамі.

Гісторыя будаўніцтва

Дом рыбака і суседнія пабудовы знеслі да 1960-х гг., каб узвесці Дом быту. Ад забудовы засталася толькі рыбка з бакавога фасада дома. На момант зносу Дом рыбака быў, верагодна, самым старым мураваным жылым домам у Гродна. Краязнаўца Ігар Лапеха называў квартал адным з самых старых у горадзе, які пазбегнуў разбурэнняў і рэканструкцый.

“Ён падвяргаецца крытыцы, але гэта першы такі праект”. На Замкавай адкрылі “Дом рыбака”
Музычны квартэт падчас адкрыцця «Дома рыбака». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: Адкрыецца без рыбкі. Ці патрэбны гораду «гістарычны» Дом рыбака

Інвестар вырашыў аднавіць так званы Дом рыбака і два суседнія дамы. Пры гэтым у чатыры разы страціў у плошчах (з першапачатковых 2700 кв. м да 670 кв. м), зазначаў тады праекціроўшчык «ВКЛ-праект» Арцём Траццяк. У канцы 2019 года на ўчастку правялі археалагічныя раскопкі. Падчас іх выявілі падмуркі трох дамоў мяжы XVII-XVIII стагоддзяў.