Новая жылая забудова таунхаусаў у Гродне побач з скрыжаваннем вуліц Грандычная і Каплічная з’явіцца ўжо ў 2024 годзе. Запланаваны раней праект змянілі.
Новы праект прадугледжвае пабудову чатырох блакаваных дамоў і адзін аднапавярховы катэдж. У кожным з блакаваных дамоў будзе па чатыры кватэры. Тэрыторыя забудовы будзе закрытай, з уласнай паркоўкай, пры ўездзе ўсталююць шлагбаум.
![Новы праект забудовы на Каплічнай у Грандзічах](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/Kaplichnaja_-800x626.webp)
![Новы праект забудовы на Каплічнай у Грандзічах](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/Kaplichnaja__1-800x598.webp)
![Новы праект забудовы на Каплічнай у Грандзічах](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/Kaplichnaja__2-800x583.webp)
![Новы праект забудовы на Каплічнай у Грандзічах](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2024/03/Kaplichnaja__3-800x568.webp)
У кожнай кватэры будзе асобны ўваход і ўласная прыдамавая тэрыторыя каля двух сотак. На першым паверсе запраектаваны тамбур, топачная, санвузел і аб’яднаныя ў адну прастору агульны пакой, кухня і калідор. Вокны будуць «у падлогу». На другім паверсе — тры жылыя пакоі, ванна і калідор. Вышыня столяў - 2,7 м. Плошча кватэр будзе 94,28 і 97, 52 кв. м. Да дамоў падвядуць камунікацыі. Ацяпленне і падагрэў вады будзе ад газавага катла, у пакоях паставяць сталёвыя радыятары. Пліты на кухнях будуць электрычнымі. Дамы збіраюцца ўвесці ў эксплуатацыю вясной 2024 года. Новы квартал назавуць «Гранд».
Забудоўшчык таунхаусов — група кампаній «Палессежылбуд». Менавіта яна зараз займаецца зносам і перабудовай царскіх казармаў на Шчорса. Рашэнне аб зносе казармаў прынялі ўжо пасля грамадскіх абмеркаванняў, праект змянілі.
Што планавалі пабудаваць раней
У пачатку 2022 года на Каплічнай планавалі ўзвесці два будынкі: аднакватэрны дом тыпу катэджа і таунхаус на 10 кватэр. Ён павінен быў стаць першым прыкладам такой пабудовы ў Гродна. Пад забудову адвялі ўчастак у 32 соткі. Грамадскія абмеркаванні праходзілі ў лютым 2022 года.
![Участак, адведзены пад забудову таунхаусамі ў Грандзічах у 2022 годзе](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2022/01/Plan-800x445.jpg)
![Праект таунхаусаў на Каплічнай 2022 года](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/wp-content/uploads/2022/01/Ta-nha-sy-kaplichnaja-1-800x452.jpg)