Навіны

Веламарафон «Суседзі» пройдзе на Аўгустоўскім канале 12-ы раз: стала вядома дата

Веламарафон «Суседзі» на Аўгустоўскім канале адбудзецца 20 ліпеня 2024 года. У гэтым годзе спаборніцтва будзе толькі на веласіпедных дыстанцыях. Раней у праграме была і бегавая дыстанцыя, але цяпер яе вывелі ў асобную падзею.

Веламарафон «Суседзі». Архіўнае фота: Hrodna.life

Лагер спаборніцтваў будзе працаваць на тэрыторыі шлюза «Дамброўка» з 19 па 20 ліпеня. Рэгістрацыю абяцаюць адкрыць у бліжэйшы час на сайце «Таймінг кампаніі 42 195».

Побач з каналам адбудуцца іншыя спаборніцтвы

У гэтым годзе з праграмы веламарафону «Суседзі» прыбралі спаборніцтвы па бегу, якія ўвялі ў 2022 годзе. Але 21 ліпеня на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля «Свяцк» адбудуцца спаборніцтвы «Свяцкі трыятлон».

У «Свяцкім трыятлоне» прадугледжаны дзве дыстанцыі. Першая — заплыў на 1,5 км., велазаезд на 40 км., а таксама бег на 10 км. Другая — заплыў на 750 м., велазаезд на 20 км., бег на 5 км.

Што такое веламарафон «Суседзі»

Веламарафон «Суседзі» — штогадовая міжнародная спартыўная падзея. Яго арганізоўваюць на Аўгустоўскім канале веласіпедысты Гродна з 2011 года. У 2020 і 2021 годзе марафон не праводзілі. Прычына — неспрыяльная эпідэміялагічная сітуацыя.

Папярэднія гады змяняліся арганізатары

Раней веламарафон «Суседзі» арганізоўвала грамадскае аб’яднанне раварыстаў «ВелаГродна». Летам 2021 года ўлады ліквідавалі арганізацыю. На марафоне «Суседзі 2022» з папярэдняй каманды арганізатараў і валанцёраў было ўсяго некалькі чалавек.

Летась арганізацыяй займаліся Гродзенскі гарвыканкам і «Таймінг кампанія 42 195».

Чытайце таксама: «Хто будзе адстойваць правы раварыстаў?» Улады хочуць ліквідаваць «ВелаГродна», з якім раней супрацоўнічалі

Падзяліцца

Апошнія запісы

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024

Графік школьных чвэрцяў і канікулаў на 2024/2025 навучальны год апублікавалі ў Беларусі

Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі апублікавала графік навучальнага года 2024/2025 для беларускіх школьнікаў.…

21 мая 2024

Грузчык з Гродна пацярпеў ад перапрацовак: спачатку не адпускалі з працы, а потым звольнілі па артыкуле

Гродзенец працаваў грузчыкам у краме - верагодна, "Еўраопце". Мужчыну звольнілі за прагул. Ён палічыў сваё…

20 мая 2024

Экстрэмісцкія фармаванні, затрыманні ў Слоніме, восьмы суд над пенсіянерам. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Двух гродзенцаў прызналі ўдзельнікамі экстрэмісцкіх фармаванняў. У Слоніме за фота татуіроўкі затрымалі пару. Пенсіянера Васіля…

20 мая 2024

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024