На паўночнай вежы Любчанскага замка канчаткова ўсталявалі купал. Гэта адбылося ў канцы сакавіка 2024 года, паведаміў Telegram-канал «ВКЛ».
![На Любчанскім замку з’явіўся яшчэ адзін купал: вежу пад ім адбудавалі за год](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/04/Ljubchanski-zamak-Kupal-3-800x450.webp)
Купал збіралі на тэрыторыі замка. Працэсам кіраваў кіраўнік дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі. Дазорную вежу, на якой размясцілі купал, адбудавалі за адзін год.
Драўляны каркас купала быў гатовы і знаходзіўся на тэрыторыі замка з 2020 года. У 2022 годзе яго абілі бляхай.
![На Любчанскім замку з’явіўся яшчэ адзін купал: вежу пад ім адбудавалі за год](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/04/Ljubchanski-zamak-Kupal-1.webp)
![На Любчанскім замку з’явіўся яшчэ адзін купал: вежу пад ім адбудавалі за год](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/04/Ljubchanski-zamak-Kupal-2.webp)
Калі з’явіўся Любчанскі замак
Любчанскі замак першапачаткова быў драўляным. Яго пачаў будаваць Ян Кішка ў 1581 годзе. Тады каменнай была толькі ўязная вежа. Будаўніцтва каменнага замка скончылі ў XVII стагоддзі пры Радзівілах. Тады ж мястэчка Любча атрымала Магдэбургскае права ад караля Жыгімонта Вазы.
![На Любчанскім замку з’явіўся яшчэ адзін купал: вежу пад ім адбудавалі за год](http://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2020/10/Padarozhzha-z-parasonam-Veraskava-1-2-1024x682.jpg)
Падчас вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй у 1654−1667 гадах Любчанскі замак практычна цалкам зруйнавалі. Аднаўляць яго пачалі толькі ў XIX стагоддзі. Гэтым займаліся новыя ўладальнікі - Фальц-Фейны. На месцы гаспадарскага дома яны пабудавалі двухпавярховы палац у стылі англійскай неаготыкі, а побач з параднай вежай — гасцявы дом.
Падчас Першай і Другой сусветных войнаў палац разбурылі. Ацалелі толькі дзве вежы на кутах. Пасля войнаў на фундаменце палаца пабудавалі школу.
Замак пачаў рэканструяваць яшчэ ў 2003 годзе Іван Пячынскі. Доўгі час рэканструкцыя трымалася амаль выключна на яго ініцыятыве і працы валанцёраў. Пазней да адбудовы замка далучыўся «Прыёрбанк» і іншыя арганізацыі.
![На Любчанскім замку з’явіўся яшчэ адзін купал: вежу пад ім адбудавалі за год](https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/wp-content/uploads/2024/04/Ljubchanski-zamak-Kupal-4-800x374.webp)
Чытайце таксама: Замок в Любче, самый старый костел и забытая усадьба — путешествие за 1 день