Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродна рыхтуецца да 9 траўня: праграма на 80-годдзе вызвалення Беларусі

У Гродне ўжо рыхтуюцца адзначаць Дзень Перамогі. У гэтым годзе будуць святкаваць 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 79-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Дэталі праграмы абмеркавалі на паседжанні ў гарвыканкаме, рассказаў «Гродно Плюс».

Праграма на 9 траўня

10.00 — Шэсце «Беларусь памятае» ад плошчы Савецкай да плошчы Леніна. Плануецца ўдзел больш за 1000 чалавек.

10.30 — Ускладанне кветак і вянкоў да помніка воінам і партызанам у парку Жылібера.

10.45 — «Марш праўнукаў пераможцаў». Плануецца ўдзел 450 чалавек: гэта будуць вучні кадэцкіх класаў, курсанты кадэцкага вучылішча і ваеннага факультэта ГрДУ.

11.15 — Урачысты мітынг «Нам 41-ты не забыць, а 45-ты вечна славіць!» на плошчы Леніна.

12:00−18:00:

  • На плошчы Тызенгаўза: выстава ўзораў ваеннай тэхнікі ад Заходняга аператыўнага камандавання.
  • На плошчы Леніна:
    • канцэрт «Салют, Перамога!» (музычны тэатр «Рада», творчыя калектывы Гродна, узорнапаказальны аркестр унутраных войскаў МУС Беларусі, кавер-бэнд «Фрэнд-бэнд» і іншыя);
    • праца стылізаванай кавярні «Наша Перамога!».
  • У парку Жылібера:
    • тэматычныя пляцоўкі: «Франтавая паляна», «Фестываль салдацкай кашы», «Летапіс Перамогі».
    • алея ўсталяваных пляцовак: «Ваенна-палявая пошта», «Франтавы тэатр», «Медсанчастка», «Партызанскі лагер».

13:00−23:00 — Урачыстае мерапрыемства на плошчы Савецкай са святочнай праграмай.

  • 21.55 — агульны харавы гімн «Дзень Перамогі»;
  • 22:00 — феерверк;
  • 22:00−23:00 — выступленне кавер-бэнда.

Мерапрыемствы таксама пройдуць у мікрараёнах:

  • Грандзічы;
  • Вішнявец;
  • Фолюш;
  • Альшанка.