Навіны

Гатовыя аздабляць, праводзіць камунікацыі і змяняць дах на галоўным корпусе. Што адбываецца на гродзенскім піўзаводзе?

На гродзенскім піўзаводзе гатовыя пачаць аздабляльныя працы. Таксама ў планах пракладванне сетак і добраўпарадкаванне, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Рэканструкцыя гродзенскага піўзавода. Скрыншот «Гродна Плюс»

За зіму будаўнікі пераклалі дах і ў бліжэйшы час плануюць заняцца тым жа на галоўным корпусе былога бровара. Таксама ўжо змантавалі перакрыцці першага і другога паверхаў. Дзякуючы гэтаму па будынку ўжо можна хадзіць. Таму ўладальнікі ўжо вядуць перагаворы з будучымі арандатарамі, з пулам якіх плануюць акрэсліцца да канца лета.

«Зараз мы ўжо разумеем, якім будзе будучы будынак, якая будзе лагістыка ў гэтым будынку, якія будуць тэхналагічныя вырашэнні ў гэтым будынку. То бок, калі раней мы гэта бачылі толькі на праектах, то зараз мы гэта бачым ужывую, як гэта ўсё будзе рэалізавана. Цяпло прыйшло, і зараз мы ўжо можам займацца працай па добраўпарадкаванні і пракладванні сетак», — сказаў намеснік дырэктара кампаніі-інвестара Аляксандр Заглубоцкі.

Колькі грошай ужо выдаткавалі на рэканструкцыю

За ўвесь час рэканструкцыі піўзавода выдаткавалі больш за $ 2 млн. На далейшыя працы плануюць выдаткаваць яшчэ столькі ж. Але гэта сума без уліку тэхналагічных вырашэнняў, якія будуць рэалізоўваць арандатары.

Вядома, што для арандатараў будуць прад’яўляць умовы па захаванні стылю гістарычнага аб’екта. «Важна, каб яны ўпісваліся ў гэтую канцэпцыю, а не проста лічылі месца хайповым», — казаў Заглубоцкі.

Чытайце таксама: Улічылі архітэктуру, змянілі канцэпцыю: гродзенскі піўзавод рэканструююць як палац

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024