Навіны

Выкапаў больш за 100 туй. У Гродне затрымалі мужчыну, які 8 гадоў выкрадаў дрэўцы

Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі затрымалі выкрадальніка туй, якога шукалі восем гадоў, — з 2016 года. За гэты час ён выкапаў больш за 100 дрэваў. Частку з іх ён высадзіў на ўласным падворку.

Скрадзеныя туі. Крыніца: Telegram-канал: 102.Неман

Выкрадальнік туй — 44-гадовы мужчына. Ён выкрадаў туі ў садовых таварыствах у раёне вёскі Тарусічы: абіраў момант, калі гаспадароў няма на дачы, і выкопваў расліны. Яго затрымалі, калі адна з жанчын заўважыла чужога чалавека на суседскім участку і вырашыла выклікаць міліцыю.

Ахвярамі злодзея былі не толькі туі

Мужчына выкрадаў не толькі туі. Ён забіраў таксама садовы інструмент і будаўнічыя матэрыялы. Сярод іх тры дзясяткі металічных секцый плота і ўпакоўкі пенапласту.

Чытайце таксама: 10-гадовы хлопчык абакраў краму ў цэнтры Гродна. Раней ён скраў 8 ровараў

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024