Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адкрыўся "Наш Бар" з крафтавым півам

З 19 красавіка ў Гродне адкрылася ўстанова «Наш Бар». Тут разліваюць крафтавае піва — абяцаюць 30 гатункаў разліўнога і «лепшыя баначныя гатункі розных краін». Дзякуючы рэжыму працы ўстановы выпіць можна будзе ўжо ў абед.

На кранах прадстаўлены беларускія і замежныя крафтавыя бровары Jungle Brewery, «Волковская пивоварня», Bierstaat, Bierbank і іншыя. Цэннік — 5−8 рублёў за келіх. Бутэлькавае абыйдзецца даражэй — каля 13 за 0,5. Для аматараў чагосьці прасцей ёсць, напрыклад, «Рэчыцкае». Акрамя піва, ёсць збіцень, медавуха і квас.

Абяцаюць шырокі асартымент закусак. На відэа бачныя снэкаў - чыпсы, арахіс, фісташкі (3 рублі). У халадзільніку — сыры, рыба, вэнджанае мяса. Меню пакуль у Instagram не выклалі.

Стыль установы складана апісаць. Тут і тое, што называюць «лофт» з цаглянай адкрытай сцяной і цёмнай лаканічнай мэбляй, і графіці на сцяне, і спартыўная тэматыка — мячы і футболкі. Ёсць некалькі высокіх сталоў і некалькі круглых ніжэй. Верагодна, у бары камфортна размясціцца змогуць каля 25 чалавек.

У бары будуць праходзіць спартыўныя трансляцыі, на якое заўзятараў ужо клічуць у сторыс. Для шумных кампаній ёсць асобная зала.

Адра — вул. Лермантава, 8. Гэта месца з гісторыяй — тут адкрываліся бары First і Lounge room. Уладальнікі пазней абяцаюць распавесці, як пачынаўся іх бізнэс.

Рэжым работы:

ПН-ЧЦ: 14:00 -01: 00,
ПТ-СБ: 14:00−03: 00,
НД: з 14: 00−01: 00.

Чытайце таксама: Краны, банкі, бутэлькі: дзе ў Гродне выпіць крафтавага піва?