Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Новы бар "Бизу" адкрываецца ў цэнтры Гродна

Бар «Бизу» (Bisou) у Гродне адкрываецца 5 верасня. Ён робіць стаўку на танцы і «смачныя, моцныя і не вельмі кактэйлі». Яго слоган — «drinks | dishes / kisses». Бар будзе на пл. Савецкая, 2А.

«У верасні 24-га мы спусціліся ў адзін аголены халодны склеп на Савецкай і праз пару хвілін уявілі сабе наш бар.💔 Не такі, які цяпер па-моднаму прынята ўпісваць у рамкі канцэпцый і фарматаў з вымучаным ДНК.

А той, ад якога ў саміх ёкае дзесьці ўнутры грудзіны. Той, які будзем узводзіць па натхненні, адчуванню і вялікім жаданні рабіць любімы горад выдатней і свяжэй — бо яму ўжо даўнютка патрэбна добрае ўзварушэнне, пагадзіцеся", — распавялі стваральнікі.

На адкрыцці выступяць Сяргей Фанкі, Вова Патапенка і Ігар Папоў.

Бар будзе працаваць з 17.00 да 1.00 з панядзелка па чацвер і з 17.00 да 3.00.

Чытайце таксама: «Шаурма — не фастфуд». Як зваршчык і чыгуначнік адкрылі ў Гродне шаурмічную