Навіны

У Гродне з Новага замка прыбралі мемарыяльную шыльду Касцюшкі

Драўляная мемарыяльная шыльда, прысвечаная побыту ў Гродне нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі, знікла са сцяны Новага замка.

Шыльда размяшчалася злева ад цэнтральнага ўваходу ў Новы замак і была прысвечана падзеям паўстання 1794 года. Яна была ўсталяваная ў 1994 годзе. Са сцяны замка яе знялі ў сярэдзіне красавіка — тыдзень-паўтара таму.

Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка (1746−1817) нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў Слонімскім павеце. Ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, ЗША, Літве і Польшчы. Удзельнік змагання Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй і вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.

Месца, дзе была шыльда, прысвечаная Касцюшку. Крыніца: Facebook Ales Kirkevicz

28 красавіка жыхары горада абвясцілі аб далучэнні да паўстання, вымусіўшы расійскія войскі адступіць з горада, удакладніў гісторык Васіль Герасімчык. Гродна з траўня да канца верасня 1794 года стаў адным з найважнейшых цэнтраў паўстання.

Тады ў замку працавала Паўстанцкая парадкавая камісія, быў там і кіраўнік паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка. 30 верасня 1794 года ён правёў у каралеўскім палацы нараду з кіраўнікамі паўстанцкіх атрадаў Вялікага Княства Літоўскага.

На шыльдзе было напісана:

«Тут, у каралеўскім палацы пад час Вызвольнага паўстання 1794 г. з 14.05 да 30.09 працавала Гродзенская Паўстанцкая Парадкавая Камісія. 29.09 г. у яе працы ўдзельнічаў кіраўнік паўстання А.Т. Касцюшка, які адзначыў паўстанцкімі ўзнагародамі баявых камандзіраў Т.Ваўжэцкага, Я. Ясінскага, С. Макраноўскага, С. Корсака, Я. Гарноўскага, Г. Гедройця».

Фота: «Твой стыль»
Фота: vedi.by
Уваход у Новы замак да таго, як знялі шыльду, прысвечаную паўстанню Касцюшкі. Крыніца: Facebook Васіль Герасімчык

Барацьба з героямі

Летам 2023 прарасійская актывістка з Гродна Вольга Бондарава хвалілася, што прасіла Гродзенскі гарвыканкам прыбраць са спісу знакавых для Гродна людзей у Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме Гродна беларускага героя Кастуся Каліноўскага, а пасля і Тадэвуша Касцюшку. Першага яна назвала «польскім тэрарыстам», другога — «змагаром за Польшчу супраць Расіі». Пры гэтым культуру яна называла выключна «культуркай». Абедзве згадкі зніклі з сайта ЦБС літаральна за пару дзён. Са згадкамі пра нацыянальнага героя Касцюшку ў Гродне Бондарава змагалася і раней.

11 ліпеня 2023 года з тэрыторыі гродзенскага чыгуначнага вакзала прыбралі 30-гадовы памятны знак паўстанцам 1863 года. Яго замянілі на памятную шыльду савецкім партызанам. Тады Бондарава таксама хвалілася, што спрычынілася да знікнення знака. Пазней стала вядома, што памятны знак дэмантавалі супрацоўнікі Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а гродзенскія чыноўнікі сцвярджалі, што нічога пра гэта не ведаюць.

Памяць яшчэ засталася

Зараз памяць пра Тадэвуша Касцюшку захоўваецца ў гродзенскім кафедральным касцёле Святога Францыска Ксаверыя: там размешчаны дзве мемарыяльныя шыльды. Таблічка з надпісам па-польску 1917 года ўсталяваная да сотай гадавіны з дня яго смерці. Яшчэ адна усталяваная ў 2017 годзе злева ад галоўнага алтара касцёла. Яна зроблена з адмысловага шкла і мае надпісы на беларускай, польскай і англійскай мовах: «1817—2017. Тадэвушу Касцюшку — удзячныя нашчадкі».

Чытайце таксама: У ЗША ўскрылі таямнічую скрынку, знойдзеную пад помнікам Касцюшку. Што пабачылі?

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024