Расіянін ехаў у цягніку праз беларускую станцыю Гудагай Астравецкага раёна. Верагодна, падчас мытнага агляду на выездзе з краіны каля 00.30 у яго ў тэлефоне знайшлі экстрэмісцкія спасылкі ў Telegram. Мужчыне давялося затрымацца ў Беларусі - яго змясцілі ў ізалятар.
Мужчына — начальнік змены акцыянернага таварыства і бацька двух непаўналетніх дзяцей. Верагодна, ён ехаў цягніком «Адлер-Калінінград». У яго тэлефоне знайшлі падпіскі на «Полк Каліноўскага», «Nexta — Live» і «Радыё Свабода», прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Справу паводле арт. 19.11 КаАП разглядалі 11 красавіка 2024 у судзе Астравецкага раёна. Мужчына прызнаў віну. Яго пастанавілі арыштаваць на трое сутак з канфіскацыяй мабільнай прылады. Менавіта столькі чалавека звычайна ўтрымліваюць у ІЧУ да суда.
Чытайце таксама: У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства РФ. Яго судзілі
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…