Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Расіяніна затрымалі ў цягніку ў Беларусі па дарозе дадому

Расіянін ехаў у цягніку праз беларускую станцыю Гудагай Астравецкага раёна. Верагодна, падчас мытнага агляду на выездзе з краіны каля 00.30 у яго ў тэлефоне знайшлі экстрэмісцкія спасылкі ў Telegram. Мужчыне давялося затрымацца ў Беларусі - яго змясцілі ў ізалятар.

Мужчына — начальнік змены акцыянернага таварыства і бацька двух непаўналетніх дзяцей. Верагодна, ён ехаў цягніком «Адлер-Калінінград». У яго тэлефоне знайшлі падпіскі на «Полк Каліноўскага», «Nexta — Live» і «Радыё Свабода», прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

Справу паводле арт. 19.11 КаАП разглядалі 11 красавіка 2024 у судзе Астравецкага раёна. Мужчына прызнаў віну. Яго пастанавілі арыштаваць на трое сутак з канфіскацыяй мабільнай прылады. Менавіта столькі чалавека звычайна ўтрымліваюць у ІЧУ да суда.

Чытайце таксама: У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства РФ. Яго судзілі