Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У навагрудскім касцёле да наведвання адкрылі крыпту

У навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла 27 красавіка ўрачыста адкрылі крыпту імя cвятога Дамініка і біскупа Віта.

У Гродзенскай вобласці адкрылі для турыстаў 400-гадовае падзямелле. На ўсю Беларусь такіх толькі два
Крыпта ў Навагрудскім касцёле Арханёла Міхаіла. Крыніца: Facebook / Ирина Варкулевич

Адкрыццё крыпты для наведвання пачалося са святой імшы і было прымеркавана да 400-годдзя касцёла. Службу ўзначаліў біскуп-намінат Уладзімір Гуляй, паведаміў сайт CatholicNews.by.

Крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касцёла, дзе яшчэ да яго пабудовы стаяла капліца. Там размяшчаюцца пахаванні айцоў дамініканцаў, а таксама сям'і фундатараў касцёла з роду Хадкевічаў.

«Працы па падрыхтоўцы крыпты, яе ачышчэнні і прывядзенні да ладу доўжыліся тры гады. Цяпер кожны наведнік Навагрудка можа наведаць гэтае старажытнае месца і такім чынам дакрануцца да багатай гісторыі нашай зямлі», — расказаў Catholic.by пробашч касцёла ксёндз Юрый Жэгарын.

Крыптай называюць падземную частку храма, звычайна размешчаную пад алтаром, дзе традыцыйна хавалі манахаў або дабрачынцаў касцёла.

У Беларусі толькі дзве даступныя турыстам крыпты

Падобная крыпта, акрамя Навагрудка, ёсць у Нясвіжы. Гэта ўсыпальніца Радзівілаў у падзямеллях касцёла Божага цела. Падзямеллі з пахаваннямі ёсць і ў многіх іншых касцёлах, але яны звычайна недаступныя турыстам.

Наведаць навагрудскую крыпту можна штодзённа ў час працы касцёла — з 10:00 да 17:30. Кошт наведвання — добраахвотнае ахвяраванне. Таксама крыпту можна наведаць з экскурсіяй, загадзя дамовіўшыся па нумары тэлефона: +375 333 077 134.

Чытайце таксама: Гістарычны цэнтр Навагрудка прызналі помнікам міжнароднага значэння — толькі зараз!

Кляштар дамініканцаў у Навагрудку ў 1624 годзе фундаваў Крыштаф Хадкевіч. У 1724 годзе на месцы першага драўлянага касцёла быў пабудаваны мураваны — які існуе дагэтуль. У кляштары побач з касцёлам дзейнічала школа, якую наведваў у дзяцінстве Адам Міцкевіч.