Васіль Доста з Масквы напісаў данос на Руслана Кулевіча (тады — журналіста Hrodna.life). Прычынай стала лекцыя Руслана, дзе ён згадаў пра барацьбу з Чырвонай Арміяй у Гродне. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла базу даносаў, якую «злілі» «Кіберпартызаны». Паводле іх версіі, яны атрымалі доступ да 40 000 зваротаў на сайце КДБ за дзевяць гадоў.

Хто данёс?

У даносе Васіль Доста распавёў пра сябе. Ён родам з Зэльвы, нарадзіўся ў 1962 годзе. Пазней скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, працаваў на будоўлі. 13 гадоў пражыў у Гродне. Восем гадоў з іх прапрацаваў кіраўніком трэстам «Будбытрамонт». У 1996 годзе з’ехаў у Маскву на пастаяннае месца жыхарства — адтуль жонка і яе радня. На Гродзеншчыне пахаваныя бацькі і брат. Васіль штогод ездзіць на малую радзіму да родных на могілкі і пабачыцца з сябрамі. У «Аднакласніках» мае зносіны са сваімі сябрамі і знаёмымі.

За што данеслі?

«Апошнім часам звярнуў увагу на тое, што ў „Аднакласніках“ адна і тая ж група людзей прапагандуе „патрыётаў“, якія змагаліся з Чырвонай Арміяй у 1939 годзе, абаранялі Гродна ад бальшавіцкіх захопнікаў. Усе яны польскай нацыянальнасці і, мяркуючы па іх выказваннях, бачаць Гродна ў складзе Польшчы. Я прывёў прыклад майго бацькі, які быў партызанам, у баях з фашыстамі паранены, а пасля вызвалення Беларусі ўступіў у Чырвоную Армію і браў Берлін. Але для іх героі - гэта тыя, якія „адкасілі“ ад войска і якія змагаліся з бальшавікамі-захопнікамі», — напісаў Васіль.

Распавядаў пра гэта Руслан Кулевіч на публічных лекцыях, заўважыў Васіль. У тым ліку — пра дамы, якія забрала савецкая ўлада і аддала камуністам і зараз павінны быць вернутыя спадчыннікам тагачасных гаспадароў.

«Паўтараецца сцэнар Прыбалтыкі. Лічу іх дзеянні антыўрадавымі, якія вядуць да распальвання міжнацыянальнай варожасці. Крыўдна, калі адкрыта заклікаюць да гераізацыі бандытаў. Ірына Сілюк (Кегель у дзявоцтве), вучылася са мной у БІСД, карысталася ўсімі савецкімі выгодамі, а сёння са сваімі аднадумцамі пераглядае гісторыю. < … > І вельмі крыўдна, калі няўдзячныя і недалёкія людзі з польскімі нацыяналістычнымі ідэямі, пераглядаюць гісторыю, перакрэсліваюць памяць загінулых у барацьбе з фашысцкімі ордамі, гераізуюць польскіх нацыяналістаў і тым самым падрываюць знутры нацыянальную бяспеку Беларусі», — напісаў Доста.

Ён даслаў КДБ дыскусію ў «Аднакласніках» і папрасіў звярнуць увагу на яе ўдзельнікаў. Там яны спрачаліся пра лёс Фары Вітаўта і савецкай антырэлігійнай кампаніі.

На каго і што яшчэ даносілі?

У базе розныя паведамленні: ад скаргаў на затрыманне за хабар за пачак кавы ў падзяку да просьбаў праверыць знаёмага на «экстрэмізм».

Калегі даносілі на калег. Напрыклад, Ірына Лагодская з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта паскардзілася, што Вольга Шыман «праводзіць сярод студэнтаў антыўрадавую прапаганду».

Некаторыя людзі адправілі адразу некалькі даносаў: на аўтамабілі з сімволікай і старонкі «ВКонтакте». Напрыклад, Сяргей Мароз.

Што мы яшчэ знайшлі ў зваротах у КДБ: