Фірму-уладальніка крамы «АвтоЗапчасти» ў Гродне, ТАА «Рукша», зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны суд Гродзенскай вобласці 8 траўня. Істцом справы аб банкруцтве выступае інспекцыя МПЗ Кастрычніцкага раёна Гародні. Суддзя — Марына Рослік.

Раней фірму ўжо хацелі ліквідаваць, але прычын для ліквідацыі не было: прадпрыемства не стратнае, каэфіцыент рэнтабельнасці высокі, ёсць актывы.

Разбіральніцтва па справе Віктара Рукшы пачалося падчас пратэстаў 2020 года і ідзе дагэтуль. Тады Віктар паскардзіўся на сілавікоў, якія ўварваліся да яго ў краму і затрымалі, сярод іншых, яго супрацоўнікаў. Бізнэсмэнам заняўся ДФР. Заявілі пра суму ў 525 тысяч рублёў ($ 203 693) нявыплачаных падаткаў і яшчэ 12 тысяч ($ 4655) падаткаў з заробкаў у канвертах. Віктар судзіўся спачатку з эканамічным судом Гродзенскай вобласці ў надзеі адмяніць акты ДФР. Пазней справа стала «крыміналкай» і перайшла ў суд Кастрычніцкага раёна Гродна. Віктара ўзялі пад варту з лютага 2022 года.

Паводле арт. 243 ч. 2 КК «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў (рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021)» і арт.424 ч. 3 КК «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» у траўні 2023 года яго асудзілі 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Справа прайшла апеляцыю. У ліпені 2023 года яно зноў з’явілася ў раскладзе судовых пасяджэнняў — і ідзе да гэтага часу.

Чытайце таксама: Паскардзіўся на сілавікоў - атрымаў крымінальную справу. Уладальнік крамы «АвтоЗапчасти» у Гродне павінен у бюджэт $ 200 000 і паўгода судзіцца з УДФР