Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што будзе на "Ноч музеяў - 2024" у Гродне?

Выступ гурта «Вочы», феерверк і гульні прапануюць на «Ноч музеяў» у Гродне. Праграма «Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі» адбудзецца 18 траўня 2024 года ў Новым замку. Прапанова цікава правесці вечар ёсць і ў Музея гісторыі рэлігіі.

Шукаць скарбы Храптовічаў, слухаць музыку і гуляць у квізы. Што на “Ноч музеяў” прапануюць у Гродне?
Новы замак. Фота Hrodna.life

Праграма «Чароўныя гісторыі. Ноч у музеі» ў Новым замку

18:30 — 19:00 — размеркаванне ўдзельнікаў па тэматычных групах для эксклюзіўнай праграмы;

19:00 — 20:30 — урачыстае адкрыццё; канцэртная праграма з удзелам народнага духавога аркестра і народнага камернага жаночага хору з Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа;

19:00 — 21:00 — аквагрым;

19:00 — 22:00 — «Хобі Гульні»;

19:00 — 22:00 — «Урок Прадказання».

20:00 — 22:00 — эксклюзіўная праграма:

  • «Урок Гербалогіі»;
  • «Урок Заклінанняў»;
  • квэст «Сарваны ўрок»;
  • «Гісторыя Магіі» (пешаходная экскурсія па вуліцы Замкавай);
  • квіз-гульня «Турнір чатырох чараўнікоў».

20:30, 21:00 — прагляд тэматычных дыяфільмаў;

22:00 — 23:00 — кавер-версіі сусветных хітоў (жывы гук);

23:00 — святочны феерверк.

У Старым замку з 20:00 да 21:30 адбудзецца канцэрт гродзенскага гурта «Вочы». Экспазіцыі замкаў падчас мерапрыемстваў будуць працаваць з 19:00 да 22:30.

Колькі будуць каштаваць квіткі

Квіткі будуць прадаваць з 17 траўня ў касах Новага і Старога замкаў:

  • эксклюзіўная праграма ў Новым замку — для дарослых, пенсіянераў і студэнтаў - 20 рублёў, а для школьнікаў - 10 рублёў.
  • агульная праграма ў Новым замку — для дарослых, пенсіянераў і студэнтаў - 10 рублёў, а для школьнікаў - 6 рублёў.
  • агульная праграма ў Старым замку — для дарослых, пенсіянераў і студэнтаў - 10 рублёў, а для школьнікаў - 6 рублёў.

Папярэдне запісацца на эксклюзіўную праграму можна па тэлефонах: 71−86−88 альбо +37 529 77−66−588.

Што будзе ў іншых музеях

У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі 18 траўня ў 19:00 таксама прапануюць культурніцкую праграму. На старонках музея абяцаюць, што падчас мерапрыемства госці змогуць «адшукаць у палацы згублены скарб рода Храптовічаў, вывучыць таямнічую мову японскага кімано», азнаёміцца з сімваламі Пасхі ў хрысціянстве і іўдаізме, а таксама прайсці квіз і даведацца, наколькі добра вы разбіраецеся ў мастацтве.

Таксама ёсць скарочаная праграма. Арганізатары прапануюць наведаць Лютэранскую кірху з пазнавальнай гульнёй «Уладар тысячы труб», а таксама паглядзець спектакль «Уединённый домик на Васильевском» у Тэатры лялек.

Цана:

Поўная праграма — 40 рублёў;

скарочаная праграма — 25 рублёў.

Запісацца можна ў каментарах пад пастом на старонцы музея ў Instagram.

Можна ўбачыць Гродна з вышыні

Музей гісторыі пажарнай службы Гродзеншчыны сёлета аб’яднаўся з галерэяй «Грышук Арсенал». Гасцям прапануюць наведаць адразу дзве экскурсіі - па Музеі пажарнай службы і па галерэі «Грышук Арсенал». Таксама ў наведвальнікаў будзе магчымасць падняцца на назіральную пляцоўку каланчы.

Экскурсіі будуць адбывацца штогадзіну з 16:00. Цана квітка для дарослых — 20 рублёў, для дзяцей — 15 рублёў. Папярэдне трэба запісацца па нумары тэлефона: +375 445 219 404

Чытайце таксама: Убачыць Гродна з каланчы. Фотарэпартаж Hrodna.life з Музея пажарнай службы