Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Хірургі ў Гродне правялі лапараскапію адразу на трох органах

У Гродзенскай універсітэцкай клініцы дактары ўпершыню правялі лапараскапічную аперацыю адначасова на трох органах. 67-гадовай жыхарцы Гродна выдалілі кісту селязёнкі, жаўцяк і дрэнавалі кісту падстраўнікавай залозы, стварыўшы сувусце з тонкай кішкай.

Хірургі выкарыстоўвалі высокатэхналагічную ашчадную тэхніку замест традыцыйнай у такім выпадку адкрытай аперацыі, расказалі ў Галоўным упраўленні аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама. Самым складаным момантам было ўмяшанне ў падстраўнікавую залозу з-за вялікай кісты, якая ўтварылася пасля перанесенага панкрэатыту. Складаная структура і цеснае прыляжанне да многіх важных органаў і буйных сасудаў робяць аперацыі на гэтым органе надзвычай складанымі. Улічваючы цукровы дыябет пацыенткі, адкрытая аперацыя магла павысіць рызыкі ўскладненняў.

У Гродне правялі лапараскапію адразу на трох органах
Пацыентка з дактарамі. Фота: Галоўнае ўпраўленне аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама

Аперацыя была планавай, доўжылася каля чатырох гадзін і завяршылася паспяхова. У камандзе хірургаў былі Дзмітрый Якімовіч, Алег Сарока, Яраслаў Жук і анестэзіёлаг Яўген Балтрукевіч. Пацыентку выпісалі пад назіранне ўрачоў па месцы жыхарства.

Лапараскапіі - больш за 90%

Агулам у хірургічным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі штогод аказваюць дапамогу больш як 1200 пацыентам. Больш за 90% аперацый у аддзяленні выконваюць лапараскапічным метадам. Іх адносяць да катэгорыі высокатэхналагічных, складаных або выкананых з прымяненнем складанага абсталявання. Гэта холецыстэктаміі, апендэктаміі, пахвінныя кілы сячэння,
пластыка пасляаперацыйных кілаў і кілаў страваводнай адтуліны дыяфрагмы, спленэктаміі. Таксама на базе клінікі функцыянуе «Абласны цэнтр хірургіі кілаў».

Чытайце таксама: «Лекары, перагружаныя працай, стамляюцца і прапускаюць важныя дэталі». Беларусы патрабуюць праверыць парушэнні пры прыёме пацыентаў