Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Flagman Music судзіцца з Бондаравай аб абароне гонару

Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Флагман Мьюзік» заявіла іск да Вольгі Славаміраўны Бондаравай. Справу аб абароне гонару і дзелавой рэпутацыі будуць разглядаць у эканамічным судзе Гродзенскай вобласці 8 ліпеня.

Суддзя — Наталля Карых. Справа з’явілася ў раскладзе судовых матэрыялаў, заўважыў Hrodna.life.

Flagman Music займаецца прадзюсаваннем артыстаў і блогераў. Арганізуе ўдзел у здымках і ТБ праектах і канцэрты, прасоўвае творчасць. Адзін з падапечных кампаніі — Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч), блогер, цік-токер, музыка, удзельнік праекта «X-Factor». Яго трэк «Кубики Рубики» атрымаў плацінавы дыск.

Яго вінаваціла Бондарава

Менавіта Дзмітрыя Бондарава згадала з 14 ліпеня 2023 года 38 разоў. Яна абвінаваціла яго ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна небяспечных паводзін.

«Свае песні, «ціктокі» і іншыя відэа ён запісвае, выкарыстоўваючы дзіцячую манеру гаварыць і дзіцячую лексіку, хоць гэтаму ілбу 23 гады. У яго роліках, напрыклад, абмяркоўваецца цяжарнасць мужчыны як нармальная з’ява, каханне паміж хлопчыкамі і да таго падобнае. Ён сябруе з такім дэгенератам, як блогер Некоглай, якога дэпартавалі з РФ.

Страшна тое, што ён ужо дае канцэрты ў расійскіх гарадах і нават прыходзіць выступаць у школы. (хто яго туды наогул пускае?) Мяркуючы па роліках, яго фанатам няма нават 10 гадоў. Пры гэтым ён з’яўляецца на беларускім ТБ і нават удзельнічаў у «Песні года — 2022», — напісала Бондарава ў апошнім пасце.

Хто яшчэ судзіўся з Бондаравай?

Раней іск супраць Бондаравай падаў гродзенскі сайт Grodno.in. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў справу без разгляду. Бакі пагадзіліся дамовіцца праз медыятара.