Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне адкрылі новую вуліцу Воінаў-Інтэрнацыяналістаў

Новую вуліцу Воінаў-Інтэрнацыяналістаў адкрылі паміж Лідскай і Белуша, недалёка ад абласной дзяржаўтаінспекцыі. Яна стала другой дарогай, па якой можна патрапіць у новы мікрараён на Лідскай.

Новая вуліца вядзе да дамоў-змеек. Перад уездам у квартал з боку Белуша ёсць кола. На вуліцы ёсць велацежкі, пешаходныя сцежкі, дадатковая паласа для руху і парковачныя месцы. Пра яе адкрыццё паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

На новай вуліцы бетоннае пакрыццё, разметка нанесена. Уезд з боку Белуша рэгулюецца святлафорам. Рух грузавых аўтамабіляў па ёй забаронены.

Чытайце таксама: Тры чалавекі загінулі, больш за 120 пацярпелі. Сабралі спіс самых аварыйных вуліц у Гродне