Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Вецер паламаў дрэвы і дахі ў Гродзенскай вобласці

Навальніца, якая прайшла над Гродзеншчынай 28 ліпеня, паваліла 39 дрэў у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Ашмянскім, Свіслацкім, Слонімскім, Шчучынскім раёнах і ў Гродне. Пра гэта расказалі ў прэс-службе Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

Адно з дрэў пашкодзіла аўтамабіль у Гродне. Іншае — прабіла дах дачы ў садовым таварыстве «Хімік». У Слоніме пашкодзіла дах прыватнага дома. Ад ветру ў Гродне пацярпелі таксама прыпынкі і агароджы.

Электрычнасць адключалася ў 67 населеных пунктах вобласці.

Моцны вецер стаў прычынай разбурэнняў таксама ўвечары ў пятніцу, 26 ліпеня. У Навагрудскім раёне сарвала дахі ў 30 дамах, адключалася электрычнасць у дамах, на фермах, у магазінах і адной амбулаторыі.

МНС нагадвае, што ў выпадку шквалістага ўзмацнення ветру трэба шчыльна зачыняць вокны і дзверы. З двара, адкрытых балконаў і лоджый варта прыбраць рэчы, якія могуць нанесці шкоду, калі іх панясе або перакуліць вецер. Машыну лепш паставіць у гараж, а калі яго няма — прыпаркаваць далей ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый. Калі ў ветранае надвор’е вы знаходзіцеся на вуліцы, абыходзіце навясныя збудаванні, надламаныя галіны дрэў і лініі электраперадач. Ад паездак на асабістых аўтамабілях і працяглага знаходжання на вуліцы варта ўстрымацца. Калі ўзнікнуць пагрозы для жыцця або здароўя, звяртайцеся ў службу выратавання па тэлефонах 101 ці 112.