Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Праграма на Дзень горада ў Гродне 2024: Стас Міхайлаў і іншыя

Асноўныя святкаванні дня горада Гродна разгорнуцца 7 верасня на гарадскіх плошчах — Савецкай і Леніна. Сярод галоўных падзей: выступленне Стаса Міхайлава, паказ мод і традыцыйны фестываль сыру з народнай дэгустацыяй.

6 верасня стане вядома, які фільм увекавечаць на «Алеі кіно»

Першыя мерапрыемствы распачнуцца ўжо 6 верасня. На гэты дзень запланавана адкрыццё рэгіянальнай выставы дасягненняў Гродна — працаваць яна будзе да 9 верасня.

Памяць загінулых падчас Другой сусветнай ушануюць ля помніка савецкім воінам і партызанам у парку Жылібера. На «Алеі кіно» адкрыюць новую пліту.

Дзень горада Гродна
Дзень горада Гродна ў 2022 годзе. Фота з архіву Hrodna.life

7 верасня будуць працаваць 12 пляцовак

Галоўныя падзеі для гараджан пройдуць 7 верасня. Запланавана работа адразу некалькіх творчых пляцовак. Напрыклад, плошчу Тызенгаўза ўпрыгожаць кветкамі - там пройдзе арт-фестываль «Гарадскія кветкі». На вуліцы Дзяржынскага прадэманструюць цюнінгаваныя аўто і матацыклы.

У парку Жылібера ў вялікага фантана з’явіцца інтэрактыўна-гульнявая зона для дзяцей, ля тэатра лялек — арт-аб'екты з кніг. Насупраць тэатра лялек правядуць выставы дэкаратыўных сабак, а на пляцоўцы ля малага фантану з’явіцца выстава дзіцячых малюнкаў.

На плошчы Леніна з поўдня пачнецца гарадскі канцэрт, на ім выступяць гурты «Аўра», «Баян-Band» і «Добрыя людзі». Святочную праграму на плошчы Леніна завершаць модным паказам.

Асноўным месцам прыцягнення стане Савецкая плошча: з 11 раніцы тут разгорнецца IX фестываль сыру з народнай дэгустацыяй і галасаваннем за лепшы прадукт.

Ужо ўвечары на сцэну выйдзе хэдлайнер свята — выканаўца з Расіі Стас Міхайлаў.

Завершыцца Дзень горада Гродна святочным феерверкам.

Праграма на Дзень горада Гродна 2024

праграма Дня горада Гродна 7 верасня 2024
Праграма Дня горада Гродна. Крыніца: Гродзенскі гарвыканкам

6 верасня

  • 11:30 — 11:45 — адкрыццё Рэгіянальнай універсітэцкай выставы дасягненняў Гродна (Тэхнапарк ГрДУ, вул. Гаспадарчая, 21А).
  • 14:30 — 14:45 — ускладанне кветак ля помніку савецкім воінам і партызанам у парку Жылібера.
  • 15:30 — 16:00 — цырымонія адкрыцця ганаровай пліты на «Алеі кіно» па вул. Савецкай, 9.

7 верасня

Плошча Леніна

  • 11:00 — 24:00 — праца гандлёвых пляцовак.
  • 11:00 — 12:00 — прэм’ера песні пра Гродна і ўзнагароджванне ганаровых грамадзян.
  • 12:20 — 21:00 — святочны канцэрт.
  • 14:20 — паказ мод «Модны прысуд».

Плошча Тызенгаўза

  • 12:00 — 12:15 — адкрыццё арт-фестывалю «Гарадскія кветкі».
  • 12:15 — 18:00 — арт-праект па малюнкам на асфальце.

Вуліца Дзяржынскага

  • 12:00 — 18:00 — выстава цюнінгаваных машын і матацыклаў.

Парк Жылібера

  • 11:00 — 19:00 — кірмаш «Горад-майстроў».
  • 12:00 — 19:00 — інтэрактыўная пляцоўка ад БРСМ на сцэне летняй эстрады.
  • 13:00 — 16:00 — конкурс традыцыйнай культуры «Скарбы Гродзеншчыны» на сцэне летняй эстрады.
  • 12:00 — 19:00 — інтэрактыўная пляцоўка ад «Тэхнапарку».
  • 19:00 — 24:00 — водна-неонавае шоў у Швейцарскай даліне.

Вуліца Ажэшкі

  • 12:00 — 19:00 шоў вулічных тэатраў.

Вуліца Савецкая

  • Фестываль тэатраў «Батлейка».
  • Танцавальны марафон і шоў мыльных бурбалак.
  • Выступленні музыкантаў.

Плошча Савецкая

  • 11:00 — 17:00 — фестываль сыру.
  • 13:00 — 13:40 — адкрыццё фестывалю сыру.
  • 21:00 — 22:00 — выступленне Стаса Міхайлава.
  • 22:00 — 22:10 — святочны феерверк.
  • 22:10 — 24:00 — музычная праграма ад радыё «Мір».

Гродзенскі гарвыканкам

  • 12:00 — 18:00 — інтэрактыўная спартыўная пляцоўка.

Вуліца Леванабярэжная

  • 16:00 — 17:00 — паказальныя выступленні супрацоўнікаў МНС.

Сярэдняя школа № 42 (вул. Віктара Глухава, 16)

  • 15:00 — 17:00 — раённае свята.

Пляцоўка ГЦ «Парус» (вул. Агінскага, 12)

  • 14:00 — 16:00 — свята мікрараёна.