Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рэстаўрацыя палаца ў Свяцку зацягнулася - якія прычыны?

Палацава-паркавы комплекс у Свяцку пачаў прымаць турыстаў у траўні 2023 года, але работы ў цэнтральнай частцы палаца вядуцца да гэтага часу. Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік патлумачыў, чаму рэстаўрацыя зацягнулася.

Калі скончаць рэстаўрацыю — невядома

Палацава-паркаваму комплексу ў Свяцку трэба даць другое жыццё, «каб ён прыцягваў турыстаў і ўносіў лепту ў гістарычную спадчыну вобласці», лічыць Каранік. Зараз у палацы праводзяць навуковыя даследаванні, каб аднавіць інтэр'еры XVIII стагоддзя. Менавіта таму зацягваецца рэстаўрацыя цэнтральнай частцы палацу. «Там нешта захавалася», — дадаў падчас прэс-канферэнцыі Каранік. Даты заканчэння работ ён не агучыў.

Чытайце таксама: Як аднаўлялі палац у Свяцку ў міжваенны час

Падчас рэканструкцыі ўпарадкавалі тэрыторыю і аднавілі галерэі

Прымаць гасцей палацава-паркавы комплекс пачаў у траўні 2023 года пасля рэканструкцыі з частковай рэстаўрацыяй. Падчас першага этапу работ паспелі добраўпарадкаваць тэрыторыю, рэканструявалі сам будынак, левы і правы флігелі, левую і правую галерэі, а таксама гараж, кузню і канюшню.

Будынкі на тэрыторыі палаца прыстасавалі пад гатэль, SPA-цэнтр, бровар і рэстаран.

Палац у Свяцку рэстаўруюць ужо сем гадоў

Палац — помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 года там працаваў санаторый, пасля комплекс быў закінуты.

У 2009 годзе комплекс перадалі ва ўласнасць санаторыя «Азёрны», які належыць Нацбанку. У 2017 годзе пасля навуковых даследаванняў пачалася рэстаўрацыя, рэканструкцыя і падрыхтоўка да ўключэння яго ў турыстычную дзейнасць.