Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне судзяць цёзку намесніка дырэктара драмтэатра

У судзе Ленінскага 10 верасня за хабар пачалі судзіць Чыліка Дзмітрыя Анатольевіча. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі былога намесніка дырэктара гродзенскага драмтэатра. Цяпер яны зніклі з сайта.

Справу паводле арт. 430 ч. 2 КК «Атрыманне хабару» разглядае суддзя Алена Пятрова.

Звесткі Дзмітрыя Чыліка зніклі з сайта драмтэатра. Ён працаваў там з 2012 года. Апошні пост у Facebook Дзмітрый апублікаваў у студзені - ён быў прысвечаны тэатру. Крыніца Hrodna.life у тэатральных колах распавёў, што Дзмітрый сапраўды быў заўважаны ў хабарах.

Мяркуючы па вакансіях, апублікаваных у жніўні, драмтэатру патрабуецца намеснік дырэктара па працы з гледачамі.

Чытайце таксама: У драмтэатры Гродна 4 гады няма галоўнага рэжысёра. Чаму стала складана знайсці работнікаў культуры?