Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Адкуль узяўся пах гару ў Гродне: ёсць тры версіі

Жыхары Гродна, Ліды, Навагрудка і Слоніма з 8 верасня пачалі расказваць пра смугу, якая засланяла сонца, і пра адчувальны пах гару. МНС паведаміла, што ніякіх узгаранняў няма, аднак некалькі магчымых прычын для з’яўлення смугі ўсё ж ёсць.

«Ніякіх узгаранняў зараз няма і не было. Ратавальнікі высвятляюць прычыну паху. Сітуацыя трымаецца на кантролі», — перадае паведамленне Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Telegram-канал «Гродненские сливы».

Медыя падаюць тры асноўныя прычыны, якія маглі выклікаць запах гару і смугу ў небе над Гродзенскай вобласцю.

Прычына 1: Пажар у Палескім лясгасе

Адной з прычын распаўсюджвання гару ў Гродзенскай вобласці мог стаць пажар у Палескім лясгасе. Паводле дадзеных на 9 верасня гарэла каля 50 гектараў, перадусім забалочанай мясцовасці ў заказніку «Альманскія балоты», паведамляе БелТА.

Па стане на 10 верасня ў тушэнні пажару задзейнічана 26 адзінак тэхнікі і 110 чалавек. Паводле Мінлясгаса прычынай пажару магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём у час збору журавін.

Прычына 2: Пажары ва Украіне

На мінулым тыдні стала вядома, што з-за засухі гарыць Чарнобыльская зона. Заўважылі пажары і ў зоне баявых дзеянняў у Бранскай вобласці Расіі і Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Дым ад пажараў паступова распаўсюджваўся па Беларусі: спачатку ён накрыў Гродзенскую вобласць і ўсходнюю частку Літвы, а далей перамясціўся ў Мінск, адзначае «Наша Ніва».

Прычына 3: Кліматычныя змены

Да нас прыйшоў антыцыклон Квенцін, які зрабіў Беларусь «самай гарачай краінай Еўропы», паведамляе Telegram-канал «Надвор'е». Пры дэфіцыце ападкаў цёплае паветра падымаецца ўверх і стварае бар’ер для рассейвання забруджванняў — дыму ад вогнішчаў, выкідаў аўтамабіляў і прадпрыемстваў.