Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Аўдыягід па вуліцы Савецкай стварылі ў Гродне

У Гродне распрацавалі аўдыёгід па пешаходнай вуліцы Савецкай. Каб ім скарыстацца, трэба ўсталяваць праграму на тэлефон і адсканаваць QR-код.

Стэнд са спасылкай на аўдыягід усталявалі ў канцы Савецкай, па адрасе вул. Віленская, 2 — каля «Камунаркі». Для праслухоўвання трэба ўсталяваць на тэлефон дадатак Izi.travel, адсканаваць QR-код і падлучыць навушнікі.

Экскурсія ўключае аповед пра гісторыю будынкаў і мясцін, размешчаных на Савецкай:

  1. Рэстаран «Беласток».
  2. Былы будынак Гродзенскага акруговага суда.
  3. ЦУМ.
  4. Дом Ромера.
  5. Касцёл і бальніца Святога духа.
  6. Помнік Сакалоўскаму.
  7. Моладзевы цэнтр «Гродна».
  8. Палац князёў Сангушак.
  9. Абласное аб’яднанне прафсаюзаў.

Аўдыягід разлічаны на шпацыр даўжынёй прыблізна ў 10 хвілін.

Яго распрацавалі ў аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта сумесна з ТРК «Гродна Плюс» і прэзентавалі да Сусветнага дня турызму 27 верасня.

Чытайце таксама: Ад Замкавай да Віленскай. Першы аўдыёгід для шпацыру па былым гета стварылі ў Гродне