Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Блогер Дзім Дзімыч падаў у суд на Вольгу Бондараву

Блогер Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч), падапечны прадзюсарскага цэнтра «Флагман М’юзік», падаў у суд на актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта Вольга заявіла ў сваім Telegram-канале. Артыкул, у рамках якога будзе ісці разбіральніцтва, невядома.

 — Друзья, Сивчик накатал на меня заявление в милицию🤪 Ну не дебил?😂, — напісала Вольга.

Бондарава абвінаваціла блогера і артыста ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна небяспечных паводзін. Дасталася і іншым падапечным Flagman Music.

Кампанія Flagman Music падавала іск да Вольгі Бондаравай аб абароне дзелавой рэпутацыі. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адмовіў у задавальненні іску. Абскарджанне ў Гродзенскім абласным судзе таксама не дапамагло.