Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што з s13.ru прызналі экстрэмісцкім: з'явіліся ў спісе

Інтэрнэт-сайт «s13.ru» і Telegram-канал «s13.ru — Новости Гродно» з’явіліся ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Гэта значыць, што за падпіску на іх наступіла адказнасць па арт. 19.11 КаАП. Іншыя сацсеткі - напрыклад, Instagram — пакуль бяспечныя.

Вядома, што рашэнне аб прызнанні экстрэмісцкімі прыняў суд Ленінскага раёна Гродна 25 кастрычніка.

Таксама ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў з’явіліся старонка ў «Одноклассниках» «s13.ru — новости Гродно и региона» і чатыры лагатыпа — з «Одноклассников», на сайце, у Telegram-канале і проста літарнае спалучэнне. Такое рашэнне суд Ленінскага раёна Гродна прыняў 28 кастрычніка.

Па інфармацыі «Нашай Нівы», рэдактара блога s13.ru Сяргея Чабоцьку затрымалі 23 кастрычніка. З таго ж дня сайт перастаў абнаўляцца, а 25 кастрычніка галоўнаму рэдактару прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Падставай для гэтага нібыта сталі здымкі ў архіўных артыкулах, на якіх быў нанесены лагатып іншага СМІ, прызнанага «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Таксама гродзенскія суды прызналі экстрэмісцкімі каналы «Тётя Ира разрешила» і TikTok-акаўнт «nas97a». Чуткі пра прызнанне экстрэмісцкім autogrodno.by пакуль не пацвердзіліся.

Чытайце таксама: