Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прапануюць павесіць шыльду на доме, дзе жыў Васіль Быкаў

Мемарыяльную шыльду на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28 прапануюць усталяваць жыхары Гродна. Там пісьменнік Васіль Быкаў жыў з 1958 года і да пераезду на Свярдлова. Петыцыя з адпаведнай прапановай з’явілася на рэсурсе e-petitions.by.

Аўтары петыцыі адзначаюць, што дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе ў горадзе з’явіцца важны культурны аб’ект. «Адсутнасць мемарыяльнай шыльды перашкаджае належнаму ўшанаванню ўкладу Васіля Быкава ў беларускую і сусветную літаратуру», — падкрэсліваецца ў звароце.

Збіраць подпісы будуць да 24 лістапада, пасля петыцыю накіруюць у Гродзенскі гарвыканкам.

Як яшчэ ў Беларусі спрабавалі ўшанаваць памяць класіка?

У 2024 годзе адзначаюць 100-гадовы юбілей пісьменніка. З гэтай нагоды актывісты прапанавалі надаць Васілю Быкаву званне Героя Беларусі. Петыцыю накіравалі ў Мінкульт, але чыноўнікі адказалі, што «дадзенае пытанне ў бягучы момант не разглядаецца».

Васіль Быкаў пражыў у Гродне 25 гадоў. Спачатку арандаваў кватэру на Вялікай Траецкай, пасля атрымаў жыллё на Свярдлова і на Парыжскай камуны.

Спробы захаваць памяць аб гродзенскім перыядзе жыцця класіка прадпрымалі і раней. Напрыклад, жыхары горада прапаноўвалі паставіць у горадзе помнік Быкаву, але безвынікова. У 2010 прапаноўвалі назваць імем Быкава адну з вуліц Гродна, але гэта таксама не ўдалося рэалізаваць.

Каля дома на Вялікай Траецкай некалькі разоў ставілі шыльду з надпісам «У гэтым доме жыў пісьменнік Васіль Быкаў». Але ўсе разы шыльда знікала.

Чытайце таксама: