Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Ілля Шынкарэнка - беларускамоўны тыктокер - выступіць у Гродна

У Гродне выступіць Ілля Шынкарэнка — малады музыка, які набыў папулярнасць дзякуючы свайму беларускамоўнаму TikTok. Канцэрт Іллі адбудзецца ў гродзенскім бары Five-No у пятніцу, 8 лістапада.

Хто такі Ілля Шынкарэнка

Сацсеткі Іллі набылі папулярнасць летась, калі хлопец выпусціў песню «На Нямізе». Пасля ў сваім TikTok Ілля публікаваў відэа з апытанкамі людзей на вуліцы. Напрыклад, тым, хто правільна адказваў на пытанні, звязаныя з беларускай мовай, Ілля дарыў 10 кілаграмаў бульбы.

Завірусіліся і ліпсінгі Іллі — кароткія відэа, дзе хлопец адкрываў рот пад вядомыя беларускія песні. У выніку колькасць яго падпісчыкаў у TikTok дасягнула амаль 100 тыс.

Зараз хлопец выступае з канцэртамі, на якіх выконвае свае аўтарскія песні.

@shynkarenka А за ей чарговая🫨🫢 #беларускіцікток #рэкамендацыі ♬ оригинальный звук — Iĺja Šynkarenka

Куды ісці ў Гродне, каб паслухаць Іллю

Канцэрт Іллі Шынкарэнкі ў Гродне адбудзецца 8 лістапада ў бары Five-No на Вялікай Траецкай, 46. Пачатак, а 20:00, кошт квіткоў — 10 руб.