Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Мінчанка не змагла сфатаграфавацца ля ўніверсітэта ў Гродне

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны — гродзенскага ўніверсітэта, заплеценага вінаградам. Але нешта пайшло не так.

Мінчанка Ганна Мурашка разлічвала заспець Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы ў ягоным харастве: восенню лісце дзявочага вінаграду на фасадзе галоўнага корпуса чырванее. Гродзенцы і прыезджыя любяць фатаграфавацца на яго фоне. Але дзяўчыне не пашчасціла. Яна прыехала 7 лістапада, і якраз за пару дзён да гэтага лісце абсыпалася ад моцнага ветру. Відэа пра сваё расчараванне яна апублікавала ў Tik-Tok.

@hanna_murashko Вот такие дела🥲#осень#Гродно#виноград#университет#рекомендации ♬ оригинальный звук — Анна Мурашко

«Так у студзені прыедзь, во здзівішся!!!», — пажартавалі ў каментарах. Каментатары патлумачылі Ганне, што яна проста спазнілася, і найлепшы час для такога фота — у кастрычніку.

Адна з дзяўчын у каментары адзначыла, што вучыцца ва ўніверсітэце трэці год, і ні разу не фатаграфавалася з вінаградам. Іншая яе падтрымала — яна скончыла ГрДУ і «нават побач не станавілася».

Гісторыя будынка і вінаграда

Дзявочы вінаград аплятае фасад галоўнага корпуса гродзенскага ўніверсітэта амаль цалкам. Ён прыцягвае фатографаў ужо шмат гадоў. Калі ён там з’явіўся, дакладна невядома — на фота пачатку ХХ стагоддзя яго няма.

Жаночая Марыінская гімназія
Жаночая Марыінская гімназія ў пачатку 20 стагоддзя. Крыніца: oldgrodno.by, калекцыя Фелікса Варашыльскага

Будынак на Ажэшкі ў неакласічным стылі быў пабудаваны ў 1893 годзе. Туды заехала жаночая Марыінская гімназія, дзе рыхтавалі педагогаў і хатніх настаўнікаў. У гімназіі вучыліся дзяўчынкі з багатых сем’яў. У 1915 годзе падчас Першай сусветнай вайны гімназію эвакуіравалі, а ў 1917 годзе расфарміравалі. У міжваенны час у будынку быў Гродзенскі педагагічны ліцэй. У 1940 годзе там адкрылі першы ў Заходняй Беларусі настаўніцкі інстытут, пазней пераўтвораны ў педагагічны. У 1978 годзе на яго базе адкрылі Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.