З 6 лістапада ў Гродзенскай гарадской выставачнай зале па вул. Э. Ожежко, 38 пачне працаваць выстава мінскага выдаўца, блогера і фотамастака Сяргея Плыткевіча. Аўтар праекта ажыццявіў больш за сто авія палётаў над Беларуссю, каб паказаць яе прыгажосць.
У Гродне адкрыецца выстава "Планета Беларусь"
Фота: Сяргей Плыткевіч
У фотавыставу «Планета Беларусь» увайшлі ўнікальныя кадры беларускай рэальнасці: Мірскі замак з вышыні птушынага палёту, статак зуброў, якія імчацца на фатографа, некрануты папаратнікавы лес і многае іншае. Сяргей Плыткевіч залазіць у самыя нетры, каб знайсці момант, які зможа ўразіць гледача.

Мы жывем у невялікай еўрапейскай дзяржаве, якая знаходзіцца паміж велізарнай Расіяй і аб’яднанай Еўропай. Для абсалютнай большасці жыхароў Зямлі наша краіна застаецца такой жа загадкавай, як многія далёкія планеты. І цяпер жыхары і госці горада Гродна змогуць убачыць, што хавае Беларусь.

Адкрыццё фотавыставы адбудзецца 6 лістапада ў 16.30 у Гродзенскай гарадской выставачнай зале па вул. Э. Ажэшка, 38. «Планета Беларусь» будзе працаваць да 28 лістапада.