Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня. У памяшканні з-за падмакання разбурылася частка паркета. Тынкоўка ўнутраных сцен абсыпаецца з-за грыбка.

Таксама адрамантуюць дзверы ў склеп. Там на драўлянай падлозе сцерлася фарба. На тынкоўцы ўнутраных сцен ёсць расколіны і сколы. На драўляных дзвярах з’явіліся сляды сколаў і адлушчвання лаку.

Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей праводзіць дзяржзакупку. Па яе выніках сфарміруюць кошт работ, на якія сродкі возьмуць з абласнога бюджэту.

Чытайце таксама: У Гродне правераць бяспеку Замкавай гары — каб Стары замак не споўз у Нёман