Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Бондаравай адказалі на скаргу аб выказванні Марзалюка

Праўладная гродзенская актывістка Вольга Бондарава звярнулася ў Палату прадстаўнікоў Нацсходу з-за лістападаўскага выказвання Ігара Марзалюка аб тым, што «нейкая шваль у Гродне» непаважліва ставіцца да беларускай мовы і ўлады. У снежні Бондаравай прыйшоў адказ ад Палаты прадстаўнікоў.

Зварот Бондаравай пакінулі без разгляду

Бондарава атрымала адказ ад старшыні пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацсходу па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Валянціна Семянякі. Ён напісаў, што «зварот утрымлівае ў сабе прыкметы абароны інтарэсаў трэціх асоб» і да яго «не прыкладзены дакумент у электронным выглядзе, які пацвярджае паўнамоцтвы на падачу заявы прадстаўніком».

У сувязі з гэтым «згодна з часткай чацвёртай пункта 2 артыкула 25 Закона ["Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб"] зварот пакінуты без разгляду па сутнасці, бо не адпавядае патрабаванням, устаноўленым часткай другой пункта 2 артыкула 25 Закона».

Рэагуючы на адказ з Палаты прадстаўнікоў, Бондарава ў сваім Telegram-канале адзначыла, што «на паводзіны дэпутата ў публічнай прасторы камісіі па дзяржбудаўніцтву начхаць». Таксама праўладная актывістка адзначыла, што Марзалюк можа назваць «швалямі хоць усіх урачоў: гэта несушчэственна, па ходу».

З-за чаго пісалі ў Палату прадстаўнікоў

У лістападзе ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ выйшла ток-шоў, дзе абмяркоўвалі ў тым ліку «псеўдапатрыётаў». Тады выказаўся дэпутат Ігар Марзалюк.

«Вось акрамя расійскіх блогераў, прамых апазіцыйных, вось ёсць псеўдапатрыёты. Вось калі нейкая шваль у Гродне, працягваючы працаваць у медыцынскай установе, заяўляе, што для яе беларускі пашпарт — гэта проста кавалак паперкі, калі яна называе беларускую мову мойвай, калі яны абразліва ставяцца да беларускай улады, калі яны травяць міністра культуры, то гэтыя людзі, якія быццам бы „патрыятычна настроены“ і махаюць не бел-чырвона-белым, а чырвона-зялёным, яны робяць тое ж самае, і яны ствараюць негатыўны імідж», — заявіў Марзалюк.

Як выказалі здагадку незалежныя медыі, гаворка ў выказванні Марзалюка ішла пра Алену Стэфановіч — прадзяржаўную блогерку з атачэння Вольгі Бондаравай.

У звароце, які Бондарава накіравала ў Палату прадстаўнікоў, гаворыцца, што выступ Марзалюка «стаў свайго роду трыгерам для пачатку новага этапу цкавання Алены Стэфановіч з боку дэструктыўных экстрэмісцкіх сіл». Бондарава з прыхільнікамі прасіла «даць ацэнку паводзінам дэпутата Марзалюка І.А. і яго публічным выказванням з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі ў адносінах да жанчыны, законапаслухмянай грамадзянкі Беларусі».

Чытайце таксама: З-за скаргі Бондаравай у Гродне адмянілі лекцыю пра магію