Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенцы скралі з фасада крамы дэкаратыўны торт

Двое гродзенцаў у канцы лістапада скралі з фасада крамы на вуліцы Кірава дэкарацыю — кавалачак торта. Яго яны хацелі падарыць сваёй сяброўцы, але тая выкінула «торт» у смецце. Цяпер супраць маладых людзей узбуджана крымінальная справа аб крадзяжы (арт. 205 КК).

Інцыдэнт здарыўся ноччу 30 лістапада. Двое гродзенцаў, 25 і 27 гадоў, адпачывалі ў адным з клубаў і ўжывалі алкаголь. Каля васьмі раніцы маладыя людзі выйшлі на вуліцу падыхаць свежым паветрам. Тады 25-гадовы гродзенец зняў дэкарацыю, каб падарыць яе сваёй дзяўчыне. Забраўшы «торт» з сабой, маладыя людзі з’ехалі на таксі.

Дзяўчына не ацаніла падарунак і выкінула яго ў сметнік, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Знікненне «торта» заўважыў супрацоўнік крамы і падаў заяву ў РАУС Ленінскага раёна. У выніку Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў у дачыненні да маладых людзей крымінальную справу аб крадзяжы.

Паведамляецца, што год таму побач з тым жа магазінам на Кірава невядомыя пашкодзілі іншую дэкарацыю — пернікавага чалавечка.