Консульскі збор за польскую нацыянальную візу тыпа D павялічыцца з € 35 да € 60 еўра. Змяненні ўступаюць у сілу з 1 студзеня 2025.
Рашэнне аб павышэнні консульскага збору прыняло МЗС Польшчы. Адпаведную пастанову падпісаў глава МЗС Радослаў Сікорскі. Падвышаны збор увялі да канца 2025 года.
Пры гэтым ад аплаты консульскага збору ўсё яшчэ вызваляюцца людзі, якія атрымліваюць нацыянальную гуманітарную візу, візу па Карце паляка, непаўналетнія, а таксама беларусы маладзейшыя за 25 гадоў, якія наведваюць у Польшчы адукацыйныя або культурныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі.