Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенец вырабляе незвычайныя дошкі для сервіроўкі

Гродзенец Юрый робіць дошкі для сервіроўкі і дэкаруе іх сухацветамі і эпаксіднай смалой. Свае незвычайныя вырабы мужчына паказвае ў TikTok. Hrodna.life даведаўся, дзе можна набыць вырабы Юрыя і ў колькі яны абыдуцца.

Юрый працуе з рознымі відамі драўніны: клёнам, ясенем, дубам і чарэшняй. Спачатку мужчына апрацоўвае дрэва і выпілоўвае прыдатную форму. Далей Юрый раскладвае сухацветы ў вызначаным парадку, каб атрымаўся прыродны малюнак, а затым — залівае іх эпаксіднай смалой.

Акрамя дошак гродзенец робіць кашпо, менажніцы і нават арома-свечкі ў абрыкосе.

Кошты на вырабы гродзенца вар'іруюцца ў залежнасці ад памеру і складанасці працы. Напрыклад, невялікае кашпо абыдзецца ў 28 руб., свечка каштуе 22 руб., а дошка з эпаксіднай смалой — 80 руб.

Сваю прадукцыю мужчына рэалізуе ў ГЦ Карона на Горкага, 91. Таксама замовіць вырабы Юрыя можна анлайн.

Чытайце таксама: Беларуска робіць яблычны сыр — вось як ён выглядае