Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У блогера Vadimati ў кватэры ў Гродне прайшоў ператрус

Пра ператрус у экс-палітвязня Вадзіма Ермашука паведамілі Telegram-каналы, звязаныя з сілавікамі. Яны сцвярджаюць, што ператрус звязаны з удзелам у акцыях у Варшаве, прымеркаваных да прэзідэнцкіх выбараў. Вадзім сапраўды паказваў сторыс з маршу. Інфармацыю пра ператрус пацвердзіла і крыніца Hrodna.life.

Следчы камітэт ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой. Яны паведамілі, што 26 студзеня «для імітацыі падтрымкі экстрэмісцкіх ячэек, якія знаходзяцца ў бягах, у розных краінах былі арганізаваныя малалікія вулічныя акцыі». Яны прайшлі ва Уроцлаве, Варшаве, Беластоку, Вільні, Нью-Ёрку і Празе.

На ўдзельнікаў акцый абяцалі завесці завочныя крымінальныя справы. У іх правяраюць маёмасць і нерухомасць.

Раней стала вядома, што на падставе пастановы следчага ў блогера Vadimati арыштавалі маёмасць у Беларусі.