Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Квіткі ў Вільню патаннелі: праўда ці маркетынгавы ход?

Буйны агрэгатар перавозчыкаў «Атлас» абвясціў пра зніжэнне коштаў на квіткі: да канца лютага можна дабрацца з Мінска да Вільні ад 100 рублёў, хоць яшчэ да Новага года квіткі на аўтобус каштавалі ў сярэднім ад 140 рублёў. Hrodna.life паглядзеў, якая насамрэч сітуацыя з квіткамі.

Шэраг перавозчыкаў-партнёраў «Атласа» істотна знізіў кошты як на літоўскім, так на польскім кірунку, паведаміў канал агрэгатара. Напрыклад, квіткі да Познані з Мінска каштуюць 160 рублёў (раней 200), з Брэста — 150 рублёў (раней 180), з Гомеля — 180 рублёў (раней 230). Такі ж кошт і зваротнага квітка з Познані ў беларускія гарады.

Чэргі пры гэтым практычна зніклі, падкрэслівае агрэгатар. На польскім кірунку аўтобус стаіць на мяжы ад 3 да 6 гадзін, а на мяжы з Літвой — у сярэднім 2−3 гадзіны.

Пасля Новага года попыт на паездкі традыцыйна спаў і квіткі ёсць. На маршрутах «Гродна-Вільня» нават з’явіліся дадатковыя месцы. І ўсё ж у «Атласе» раяць купляць квіткі загадзя.

У чым падвох?

На сайце агрэгатара, напрыклад, на 6 лютага, на маршруце з Мінска ў Вільню за 100 рублёў даступны толькі адзін рэйс — вялікі аўтобус з выездам з Мінска ў 03:00 і прыбыццём у Вільню ў 08:30. Цана на наступны рэйс з выездам з Мінска ў 4:00 і прыбыццём у 09:15 — 170 рублёў. Квіткі на рэйс з выездам у 05:00 і прыбыццём у 10:30 каштуюць 140 рублёў, а ўсе астатнія рэйсы за дзень — 175 рублёў. Такая ж сітуацыя і ў іншыя дні.

Актуальны кошт па маршруце Гродна-Вільня на сайце «Атлас» — 180 рублёў без магчымасці даехаць танней, Гродна-Варшава і Гродна-Беласток — 140 рублёў. У адваротны бок кошт такі ж.

Кошт у іншых прадаўцоў адрозніваецца неістотна. Так, на infobus.by квіткі Мінск-Вільня каштуюць 175 рублёў, ёсць рэйсы за 201 і 210, Гродна-Вільня — 185 рублёў, Гродна-Варшава — 130−144 рублі.

Як мяняліся цэны на квіткі ў апошнія два гады

За тры гады цэны на паездкі выраслі амаль у чатыры разы:

  • красавік 2022, Мінск-Вільня — 48 рублёў,
  • студзень 2023, Мінск-Вільня — 75 рублёў,
  • снежань 2023, Мінск-Вільня — 95 рублёў,
  • чэрвень 2024, Мінск-Вільня — 145 рублёў,
  • ліпень 2024, Мінск-Вільня — 160 рублёў.

Перад святамі ў канцы 2024 года цана на аўтобус Мінск-Вільня даходзіла да 230 рублёў. У чатах, дзе людзі абмяркоўваюць перасячэнне мяжы, скардзіліся, што самалёт з Вільні абышоўся танней, чым аўтобус да яго.

Увосень 2024 года квіток на аўтобус ад Мінска да Варшавы каштаваў блізу 150 рублёў, зімой — 140.

Чытайце таксама: Маршруткі (не) лепш? Кітайскія аўтобусы на трасе з Гродна ў Мінск усхвалявалі гродзенцаў