Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне "хімікам масава узмацняюць пакаранне

З канца 2024 года асуджаным на «хімію» і «хатнюю хімію» па палітычных артыкулах узмацняюць пакаранне. Вядома каля 10 такіх выпадкаў. Суды па замене пакарання праходзяць нават над тымі, хто з’ехаў за мяжу.

Выпадкі з судамі аб замене абмежавання волі з накіраваннем і без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу апісаў Telegram-канал «Право имеют». Напрыклад, 6 лютага ў судзе Лідскага раёна праходзяць адразу чатыры такія пасяджэнні. Дайсці можа да пазбаўлення волі - гэта значыць, пераводу ў калонію.

У тым ліку пакаранне замянялі і палітэмігрантам, якія з’ехалі пасля вынясення прысуду. Напрыклад, так было з Рэгінай Лавор і Інай Шырокай.

Хваля судоў аб замене пакарання пачалася восенню 2024 года з Мінска, пісала «Вясна».

«<…> Логіка рэпрэсій, накіраваных на асуджаных да хатняй хіміі, мае аднолькавы характар з рэпрэсіямі супраць іншых палітвязняў. Правы людзей у такім становішчы пастаянна парушаюцца, а абараніць іх на ўзроўні дзяржавы немагчыма <…>, — каментавала тады юрыстка «Вясны».