Ліса ў горадзе. Фота ілюстрацыйнае: Pexels
На Альшанцы жыхары бачаць усё больш лісаў. Адна з іх напала на ката і разарвала яго. Нагадваем, чым небяспечныя лісы і што рабіць, каб не заразіцца шаленствам.
Відэа з нападам падзяліліся чытачы NewGrodno.
Ліс сустракаюць у раёне вуліц Агінскага і Айчыннай. А яшчэ — у іншых раёнах.
Лісы часта пераносяць вірус шаленства. Хворыя жывёлы перастаюць пазбягаць людзей. У 2020 годзе ў Гродне зафіксавалі выпадак шаленства і ў цэнтры горада злавілі лісу. Аналіз паказаў, што яна хворая. У цэнтры горада аб’яўлялі каранцін.
Як не заразіцца, расказвае Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя:
Небяспечна таксама і калі сліна хворай жывёлы трапляе на слізістыя абалонкі вачэй, рота, носа і нават на скуру, дзе могуць быць нябачныя простаму воку пашкоджанні.
Што рабіць пры ўкусе?
Прышчэпкі ад шаленства — пакуль адзіны сродак. Курс складаецца з шасці ін'екцый па пэўнай схеме.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…