Будынак былога бровара ў Карэлічах пачнуць рамантаваць. Для пачатку распрацуюць праграму рамонту – праекты вытворчасці работ і кансервацыі будынка. Яму трэба будзе дэмантаж.
На будынак няма выканаўчай і праектнай дакументацыі. Захаваліся вонкавыя і часткова ўнутраныя сцены. Няма адмосткі і карнізнай часткі сцен, драўляныя рамы загнілі.
Тэхнічны стан падмуркаў будынка прызналі здавальняючым. А сцен – не цалкам здавальняючым, часткова перадаварыйным. Для бяспечнай эксплуатацыі аб’екта неабходна:
- засцерагчы будынак і не дапусціць туды людзей,
- дэмантаваць перадаварыйныя ўчасткі сцен – мінімум пяць,
- дэмантаваць мур перадаварыйнага ўчастка сцяны з наступным узмацненнем або перакладкай перамычкі,
- дэмантаваць пашкоджаную цагляную сцяну да ўзроўню падваконнай часткі сцен 2-га паверха з наступным аднаўленнем.
Акрамя гэтага, з унутранага перыметра будынка адвядуць ападкі. Старую цэглу на пашкоджаных участках сцяны заменяць на новую. Зробяць гідрафабізацыю і гідраізаляцыю 1-га паверха.
У Карэлічах ёсць будынак, які ў некаторых крыніцах паказваецца як “бровар“. Гэта пабудова 1858 года, выкананая з цэглы, цокальны паверх дэкараваны бутавым каменем. “Будынак былога бровара” прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» – гэта аб’екты спадчыны, якія маюць рэгіянальнае значэнне.



