Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сілавікі пагражаюць завочнымі крыміналкамі перад Днём Волі

Следчы камітэт будзе выяўляць тых, хто прыме ўдзел у святкаванні Дня Волі за мяжой 25 сакавіка. У адносінах да людзей будуць пачынаць спецвытворчасць — гэта значыць, завочныя крымінальныя справы.

Сілавікі паведамляюць, што ў іх ёсць «інфармацыя аб чарговых замежных «сходках». Насамрэч палітэмігранты публікуюць афішы да Дня Волі - гэта не сакрэт.

Таксама сілавікі працягваюць праводзіць вобшукі у кватэрах беларусаў, якія ўжо выходзілі на акцыі ў замежжы. Каля 400 беларусаў прызналі падазраванымі па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях, якія прайшлі 26 студзеня за мяжой і былі прымеркаваны да чарговых прэзідэнцкіх выбараў. У кватэрах беларусаў праводзяць ператрусы, маёмасць і нерухомасць арыштоўваюць.

Дзень Волі адзначаюць 25 сакавіка як гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У Гродне Дзень Волі адзначалі ажно да 2021 года. Цяпер акцыі праводзяцца ў асноўным за мяжой.

Чытайце таксама: Як гродзенцы адзначалі Дзень Волі ў мінулым: выстава старых здымкаў адкрылася ў «Цэнтры»